Поўная версія

"Мая мара ажыццявілася" - Лукашэнка пра запуск вытворчасці легкавых аўтамабіляў

Прэзідэнт 17.11.2017 | 17:00

17 лістапада, Барысаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам СЗАТ "БелДжы" пасля ўрачыстага адкрыцця прадпрыемства заявіў, што запуск у краіне вытворчасці легкавых аўтамабіляў быў яго марай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы сябры адгукнуліся на маю просьбу і дапамаглі стварыць гэты цудоўны завод. Больш таго, яшчэ і пракрэдытавалі. Таму перш за ўсё я хачу сёння сказаць, што мая мара зрабіць свой легкавы аўтамабіль ажыццявілася", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за гэта неабходна падзякаваць кіраўніцтву Кітайскай Народнай Рэспублікі, у прыватнасці старшыні КНР Сі Цзіньпіну. "Зусім хутка ў мяне з'явіцца такая магчымасць і я асабіста змагу яму падзякаваць за тое, што ён, адгукнуўшыся на маю просьбу, дапамог нам стварыць гэту вытворчасць", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, запуск завода - гэта толькі пачатак. "Як вы разумееце, вырабіць - гэта не праблема, галоўнае - прадаць. Рынак не проста насычаны, і канкурэнты тут па Беларусі і за яе межамі спрабуюць знайсці хоць маленькую нішу, каб прадаць свой тавар. Канкурэнцыя вельмі моцная. І сёння ўраду даручана распрацаваць меры, якія дадуць нам магчымасць прадаваць хаця б 60 тыс. аўтамабіляў на ўнутраным і знешнім рынках. Гэта невялікая колькасць, але 60 тыс. - прыбытковая работа, добрая заработная плата працоўнага калектыву", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Лукашэнка: нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця і незалежнасці дзяржавы
10:00
Лукашэнка падпісаў указ аб фінансаванні інвестпраектаў у Віцебскай вобласці
Учора 16:00
Лукашэнка 19 лістапада правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Азербайджана Аліевым
Учора 14:50
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота з архіва Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне беларуска-расійскі парадак дня і графік кантактаў
Учора 14:16
Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам
Учора 13:13
Лукашэнка даручыў выпрацаваць план па пашырэнні выкарыстання электраэнергіі ў Беларусі
Учора 11:50
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка ставіць мэту па дасягненні стапрацэнтнай энергетычнай незалежнасці і бяспекі
Учора 10:44
Лукашэнка: НАН Беларусі адыгрывае ключавую ролю ў росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі
Учора 09:35
Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Малініна з 60-годдзем
Учора 09:06
Поўная версія