ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2022, 15:20

Лукашэнка занепакоены планамі НАТА і Польшчы забраць Заходнюю Украіну

23 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка занепакоены планамі НАТА і Польшчы забраць Заходнюю Украіну, такім чынам раздзяліўшы краіну, як гэта было да 1939 года. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў сферы бяспекі на сустрэчы ёсць аб чым пагаварыць, асабліва ў сувязі з тым, што НАТА канцэнтруе войскі на заходніх рубяжах.

"Ёсць цікавыя нейкія рэчы нечакана ва Украіне. Вы гэта цудоўна ведаеце. Нас, ды і вас гэта павінна непакоіць, што яны (палітыкі) ужо робяць крокі да таго, каб расчляніць Украіну. Нас непакоіць тое, што яны гатовы, - палякі, натаўцы - выйсці, "дапамагчы" такім чынам забраць, як да 1939 года, Заходнюю Украіну. Нас гэта насцярожвае не толькі з пункту гледжання сённяшняй бяспекі. Гэта іх стратэгія і па Заходняй Беларусі. Таму мы трымаем вуха востра. І, як я гаварыў, яшчэ ўкраінцам давядзецца нас прасіць, каб мы не дапусцілі адрыву гэтай заходняй часткі і іншых частак ад Украіны. Гэта мая такая пазіцыя, і вы гэта дакладна ведаеце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Тут у нас таксама праблем не менш, але ўжо не нашых праблем. Іх праблемы, якія нам давядзецца вырашаць. Учарашнія незразумелыя паводзіны ў Кіеве Прэзідэнта Дуды (Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. - Заўвага БЕЛТА). Дарэчы, які практычна нічога не вырашае ў Польшчы. Займаецца гэтымі фэйкамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі