Поўная версія

Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Магубэ

Прэзідэнт 06.09.2019 | 16:26
Фота з архіва
Фота з архіва

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву ў сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага дзеяча і былога Прэзідэнта гэтай краіны Роберта Габрыэля Мугабэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця чалавек, які зрабіў неацэнны ўклад у набыццё незалежнасці і ўмацаванне зімбабвійскай дзяржавы, павышэнне аўтарытэту і ўплыву вашай краіны на Афрыканскім кантыненце і міжнароднай арэне. Добрая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія