Поўная версія

Лукашэнка: вершы Багдановіча па праву прызнаны адной з вяршынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя

Прэзідэнт 09.12.2016 | 09:15

9 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстасцей з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншаванні гаворыцца, што вытанчаныя, дасканалыя вершы сусветна вядомага паэта, якія вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай слова, па праву прызнаны адной з вяршынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя.

"Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, павінны шанаваць і захоўваць тое, дзеля чаго працаваў наш знакаміты зямляк, - гістарычную памяць, роднае слова, моцную краіну", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя Максіма Багдановіча паспрыяюць умацаванню еднасці грамадства і ўслаўленню творчых талентаў нашага народа.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія