Поўная версія

Лукашэнка ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі СНД

Прэзідэнт 17.10.2019 | 17:53

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі дзяржаў - удзельніц СНД, паведаміў журналістам намеснік старшыні Савета камандуючых Пагранвойскамі - старшыня Каардынацыйнай службы генерал-палкоўнік Аляксандр Манілаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рашэннем Савета камандуючых Прэзідэнт Беларусі ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Савета камандуючых, заснаванай кіраўнікамі дзяржаў, - нагрудным знакам "Ганаровы пагранічнік Садружнасці Незалежных Дзяржаў". Гэта ўзнагарода будзе ўручана яму дадаткова", - сказаў Аляксандр Манілаў.

Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка стаў першым лідарам, які ўзнагароджаны гэтай узнагародай. Яе даюць толькі за выдатныя заслугі ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі, за праяўленую асабістую мужнасць пры арганізацыі аховы дзяржаўнай граніцы.

Нагрудны знак "Ганаровы пагранічнік СНД" заснаваны рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 5 кастрычніка 2007 года.

Акрамя таго, узнагародамі Савета камандуючых узнагароджаны шэраг кіраўнікоў пагранічных ведамстваў і ваеннаслужачых.

Сёння ў Мінску адбылося 82-е пасяджэнне Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія