Поўная версія

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў "Нафтана" і Мазырскага НПЗ

Прэзідэнт 14.03.2017 | 13:24

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне генеральных дырэктараў шэрага прадпрыемстваў нафтапрамысловага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасаду гендырэктара ААТ "Нафтан" узгоднены Аляксандр Дзямідаў, ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" - Віталь Паўлаў, ААТ "Гомельтранснафта Дружба" - Алег Пачынок.

Да гэтага часу яны займалі пасады адпаведна генеральнага дырэктара ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" і намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандр Дзямідаў расказаў журналістам, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў самыя кароткія тэрміны завяршыць на прадпрыемствах праводзімую мадэрнізацыю, каб там можна было перапрацоўваць нафту любой маркі і з розных краін. Што датычыцца развіцця ААТ "Нафтан", ён выказаў упэўненасць, што прадпрыемства будзе і далей заставацца флагманам сярод іншых прамысловых гігантаў у рэгіёне.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія