Поўная версія

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

Прэзідэнт 10.07.2019 | 12:11
Пагоны генерал-маёра ўнутранай службы ўручаны намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолю Далгалеўцу
Пагоны генерал-маёра ўнутранай службы ўручаны намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолю Далгалеўцу

10 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пагоны генерал-маёра атрымалі начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных Сіл Уладзіслаў Будзік, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, начальнік сувязі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Алег Мішчанка і першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў - начальнік штаба Ігар Бурмістраў.

Прэзідэнт таксама ўручыў пагоны генерал-маёра юстыцыі начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргею Паско, начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Андрэю Лісу.

Пагоны генерал-маёра міліцыі ўручаны начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандру Васільеву, а пагоны генерал-маёра ўнутранай службы - намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолю Далгалеўцу.

У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і выпускнікоў, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з выдатнымі паказчыкамі ў вучобе. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ім спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

Звяртаючыся да выпускнікоў, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што афіцэр слаўны не пагонамі, а афіцэрскім гонарам. "Прыкладам доблесці і сумленнага служэння Айчыне з'яўляюцца для вас ваеннаслужачыя, удастоеныя генеральскіх званняў. У Беларусі такіх няшмат, і дасягнутая імі планка вельмі высокая", - сказаў Прэзідэнт.

"Беларускі народ вельмі цэніць і паважае ўсіх, хто па закліку сэрца выбірае прафесію служыць сваёй краіне. І ведае, што знаходзіцца пад надзейнай абаронай. Будзьце дастойныя гэтага даверу, - даваў наказ кіраўнік дзяржавы. - Жадаю вам, таварышы генералы, з гонарам несці на плячах гэтыя пагоны, усім афіцэрам - імкнуцца да дасягнення гэтай вяршыні".

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз павіншаваў афіцэраў, пажадаўшы ім поспехаў і надзейнага тылу.-0-

Лукашэнка падкрэслівае важнасць міру ў Беларусі ў эпоху глабальнай ваеннай нестабільнасціЛукашэнка падкрэслівае важнасць міру ў Беларусі ў эпоху глабальнай ваеннай нестабільнасці
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прафесіяналізм афіцэраў, іх высокія маральныя якасці і імкненне самааддана абараняць сваю зямлю з'яўляюцца гарантыяй мірнага і стваральнага жыцця беларускай дзяржавы.

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава
19 Ліпень, 16:56
Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
19 Ліпень, 11:12
Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Нарухіта ў сувязі з ахвярамі пажару ў Кіёта
18 Ліпень, 19:51
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка на форуме ў Санкт-Пецярбургу гаварыў аб супрацоўніцтве, агульнай гісторыі, моладзі і інтэграцыі
18 Ліпень, 18:40
Лукашэнка заявіў аб прынцыповых дамоўленасцях з Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы
18 Ліпень, 16:16
Лукашэнка прапанаваў падумаць аб сумесных з Расіяй заяўках на правядзенне вялікіх спартыўных форумаў
18 Ліпень, 16:10
У час пасяджэння Лукашэнка: беларусы і расіяне прайшлі праз многія выпрабаванні і разам з гонарам іх вытрымалі
18 Ліпень, 16:09
Лукашэнка прапануе да 20-годдзя саюзнага дагавора зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі
18 Ліпень, 14:41
Лукашэнка і Пуцін наведалі Валаам
17 Ліпень, 16:04
Поўная версія