Поўная версія

Лукашэнка: упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад глабальнага процістаяння

Прэзідэнт 13.02.2018 | 12:11

13 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад узнікнення глабальнага процістаяння з самымі непрадказальнымі наступствамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад узнікнення глабальнага процістаяння з самымі непрадказальнымі наступствамі. Нас вельмі непакояць спекуляцыі некаторых краін на тэму ядзернай зброі, мілітарызацыя Усходне-Еўрапейскага рэгіёна, а таксама беспрэцэдэнтнае нарошчванне ваеннага патэнцыялу нашых краін-суседзяў. Гэта датычыцца як павелічэння колькасці іх узброеных сіл, так і расходаў на абарону", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Ужо даўно мы не сустракалі новы год з такім трывожным настроем, - сказаў Прэзідэнт. - Справа ў тым, што свет не стаў больш бяспечным. Наадварот, мы назіраем пашырэнне геаграфіі і маштабаў сутыкненняў інтарэсаў цэнтраў сілы. Гэта абумоўлівае практычна пастаяннае ўзрастанне нестабільнасці".

На нарадзе разглядаюцца ключавыя пытанні нацыянальнай бяспекі, плануецца ацаніць работу адпаведных дзяржаўных органаў у мінулым годзе і намеціць задачы на бліжэйшую перспектыву. "Для прыняцця неабходных рашэнняў мною дадзена ўказанне правесці гэта мерапрыемства ў фармаце пасяджэння Савета бяспекі. Гэта перш за ўсё абумоўлена асаблівай важнасцю пытанняў, вынесеных сёння на разгляд", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка Новая рэдакцыя закона аб дзяржслужбе разглядаецца на нарадзе ў Лукашэнкі
11:12
Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць кантакты з Тунісам
Учора 12:35
Гана можа стаць адной з апорных кропак супрацоўніцтва Беларусі з дзяржавамі Афрыкі - Лукашэнка
Учора 12:27
Лукашэнка: Беларусі і В'етнаму трэба актыўней працаваць над рэалізацыяй дасягнутых дамоўленасцей
Учора 12:24
Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з усімі замежнымі партнёрамі на прынцыпах прыстойнасці
Учора 10:54
Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 10 дзяржаў
Учора 10:39
У час урачыстага мерапрыемства Лукашэнка: МЗС Беларусі і ў далейшым застанецца на перадавой барацьбы за суверэнітэт і рэальную незалежнасць
18 Студзень, 19:44
Парадак аплаты працы бюджэтнікаў у Беларусі зменіцца з 2020 года
18 Студзень, 18:35
Лукашэнка: супрацоўнікі МНС дастойна прадаўжаюць традыцыі папярэдніх пакаленняў ратавальнікаў
18 Студзень, 16:49
Поўная версія