Поўная версія

Лукашэнка: у Беларусі і Туркменістана ёсць добры фундамент для развіцця супрацоўніцтва

Прэзідэнт 11.10.2019 | 11:44
Гурбангулы Бердымухамедаў і Аляксандр Лукашэнка
Гурбангулы Бердымухамедаў і Аляксандр Лукашэнка

11 кастрычніка, Ашхабад /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі і Туркменістана ёсць добры фундамент для развіцця супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Ашхабадзе з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас сапраўды ёсць вельмі добрыя планы, якія мы з вамі абавязкова рэалізуем. Мы стварылі фундамент нашых адносін, вельмі шмат зроблена", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён згадзіўся з туркменістанскім лідарам, што народы дзвюх краін вельмі працавітыя і дружалюбныя. "Я вас падтрымліваю ў тым, што ў нас наперадзе яшчэ вельмі шмат спраў, якія мы абавязкова павінны зрабіць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

На палях саміту таксама адбылася серыя перагавораў кіраўніка беларускай дзяржавы з лідарамі іншых краін па тэматыцы двухбаковага супрацоўніцтва.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія