ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2023, 11:18

Лукашэнка: цяпер важна спыніць канфлікт ва Украіне, а не шукаць яго прычыны

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер важна спыніць канфлікт ва Украіне, а не займацца пошукам яго прычын. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любая наша нарада не абыходзіцца без абмеркавання сітуацыі ва Украіне. Выбачайце за нясціпласць, як чалавек ужо вопытны ў палітыцы хацеў бы проста папрасіць вас і перасцерагчы ад спробы пашукаць цяпер нейкія прычыны. Рана ці позна мы будзем гаварыць аб прычынах гэтага канфлікту. Але цяпер важнейшае пытанне - спыніць гэты канфлікт", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"І павінен адкрыта сказаць, паколькі мы з Расіяй на адным баку: нас запісалі ў суагрэсары. Павінен сказаць, што "суагрэсары" з трэцяга дня канфлікту - а можа, і з першага - прапанавалі мірны працэс. І ён пачаўся тут, у Беларусі, - нагадаў кіраўнік дзяржавы. - Тры пасяджэнні прайшло, потым далі каманду: у Беларусь не ляцець. Я гэта ведаю дакладна".

Мірныя перагаворы было вырашана праводзіць у Стамбуле. Быў выпрацаваны праект дагавора з вялікімі ўступкамі з боку Расіі, расказаў Прэзідэнт. Кіраўнікі дэлегацый узгаднілі гэты дакумент, але на гэтым перагаворы спыніліся.

"Чаму не пайшлі далей? Таму што, хутчэй за ўсё, Украіна гэтыя рашэнні ўжо не прымала тады. Што гаварыць пра цяпер. Цяперашні момант характарызуецца тым (вось учора мы размаўлялі з Уладзімірам Уладзіміравічам, у нас абсалютна падобныя меркаванні), што Захад, які ваюе там (зразумела, калі б там не было зброі Захаду і наёмнікаў, даўно б ужо ўсё скончылася), чакае вынікаў "контрнаступу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі