Поўная версія

Лукашэнка: цягнуць у "Дынама" легіянераў і не трапляць у плэй-оф - такія гульні не патрэбны

Прэзідэнт 10.06.2019 | 12:16

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" павінен рабіць стаўку на беларускіх ігракоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў сёння ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка спытаў у Ігара Шуневіча, які таксама старшынствуе ў наглядальным савеце ХК "Дынама-Мінск", як цяпер ідуць справы ў клубе. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў краіне не збіраюцца фінансаваць легіянераў. "Трэба браць сваіх хлопцаў. Зразумела, тры-чатыры легіянеры: варатара ў нас няма моцнага. Яго і не будзе, калі нашы не будуць стаяць у варотах. Так, патрэбны нехта ў першую тройку, але трэба ставіць сваіх і гуляць", - запатрабаваў ён.

У канцы лютага - пачатку сакавіка мінскае "Дынама" згуляла суперсерыю супраць зборнай клубаў экстралігі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што рашэнне арганізаваць гэты турнір было прынята невыпадкова. "Вы самі бачылі, што нашы ні ў чым не ўступалі тым дынамаўцам, якія гулялі ў мінулым сезоне. Так, можна гаварыць, што там кульгавыя, хворыя былі. І ў тых, і ў тых сезон завяршыўся, кульгавых хапала. Але сама сутнасць гульні паказала, што, калі хлопцы хочуць гуляць, яны гуляюць. Я яшчэ раз паўтараю: у кожнага дзве нагі, дзве рукі і галава - і ў расіян, і ў канадцаў, і ў амерыканцаў, і ў нашых. Хочуць гуляць і грошы зарабляць (што тут граху таіць) - няхай ідуць і гуляюць. Не могуць - значыць, няма чаго з імі размаўляць. Я гавару пра беларусаў. А цягнуць сюды легіянераў з усяго свету і не трапляць у плэй-оф - нам такія гульні не патрэбны. Навошта трывожыць душу і сэрцы балельшчыкаў, яны ж прыходзяць і перажываюць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе намаганні павінны быць накіраваны на развіццё беларускага спорту і, у прыватнасці, хакея.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў батутыста Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля ІІ Еўрапейскіх гульняў
09:52
Лукашэнка павіншаваў Зюганава з 75-годдзем
09:04
Лукашэнка павіншаваў Ганчарову і Махарынскую з золатам ІІ Еўрапейскіх гульняў у сінхронных скачках на батуце
09:01
Нэльсан Алівейра (Партугалія), Васіль Кірыенка (Беларусь), Ян Барта (Чэхія) Лукашэнка павіншаваў веласіпедыста Васіля Кірыенку з золатам II Еўрапейскіх гульняў
Учора 21:41
Лукашэнка пажадаў выпускнікам увасабляць мары ў жыццё і працаваць на вынік
Учора 17:22
Лукашэнка і Пуцін коратка абмеркавалі па тэлефоне двухбаковы парадак дня
Учора 13:26
Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон, 2018 год Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі падрыхтоўку візіту Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь
Учора 13:17
Указам Прэзідэнта Беларусі ўрэгуляваны практычныя аспекты дзейнасці спартыўна-стралковага комплексу СЗАТ "ЭНЕРГА-ОІЛ"
Учора 12:41
Лукашэнка адрасаваў зварот дзяржавам ААН з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі
Учора 11:36
Поўная версія