ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2022, 18:17

Лукашэнка: стваральная культура дае натхненне для развіцця асобы і краіны

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стваральная культура натхняе на развіццё як асобных асоб, так і краіну ў цэлым. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання работнікаў культуры ў Вялікім тэатры Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што цырымонія праходзіць у Дзень Незалежнасці і такім чынам у краіне зараджаецца новая традыцыя - у гэта важнае свята ўручаць высокія дзяржаўныя ўзнагароды дзеячам мастацтваў. Праўда, для яе прадаўжэння ў будучым ёсць адна важная ўмова, заўважыў беларускі лідар: наяўнасць новых дастойных пастановак за мінулы год.

"Напярэдадні свята і сёння мы шмат гаварылі пра Вялікую Айчынную вайну, наш маральны абавязак перад пакаленнем пераможцаў, якое падарыла нам жыццё, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Дзень Незалежнасці - не толькі погляд у мінулае, але і арыенцір у будучыню краіны. І гэту будучыню вы ствараеце сваёй творчасцю".

Дзейнасць работнікаў культуры патрэбна дзяржаве і людзям як паветра, упэўнены Прэзідэнт: "Таму што без вас, яркіх, паспяховых і таленавітых, жыццё бясколернае і, самае страшнае, бездухоўнае. А там, дзе няма стваральнай культуры, у людзей ніколі не будзе натхнення на развіццё. Не толькі асобаснае, але і глабальнае - развіццё ўсёй краіны".

"Беларусы адчулі гэта на ўласным вопыце, калі ў 1990-я кіраўнікі крычалі аб "нацыянальна-культурным адраджэнні", а помнікі архітэктуры, тэатры і музеі развальваліся, скажам шчыра, на вачах у некаторых цяперашніх творчых работнікаў, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - У кінатэатрах адкрываліся аўтасалоны і казіно. Творчыя людзі сталі нікому не патрэбны. Краіна проста кацілася ў прорву".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсё, чым сёння па праву ганарацца беларусы, - тэатры і амфітэатры, замкі і сядзібы, музеі і мемарыяльныя комплексы, творчыя майстэрні і выставачныя цэнтры - створана за чвэрць стагоддзя. "Я больш скажу: за такі кароткі час мы фактычна адрадзілі тое, што страчвалі стагоддзямі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта стала магчыма дзякуючы вам, людзям культуры - крэатыўным, адданым сваёй прафесіі, дзяржаўна мыслячым. Тое, што вы зрабілі, і тое, што ствараеце сёння, застанецца ў гісторыі. І шмат у чым ад вас залежыць, якой яна будзе гэта гісторыя нашай маладой незалежнай рэспублікі. Ад вас залежыць, ці прадоўжаць у будучым беларусы гэтак жа ганарыцца сваёй краінай, сваім мінулым. Ці застанецца Беларусь самабытнай і пазнавальнай у свеце, дзе на нашых вачах сціраюцца грані паміж нацыянальнымі культурамі. А галоўнае, што сёння асабліва актуальна, ці захаваем мы нашу ўнікальную нацыянальную асаблівасць - маральную чысціню".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсё гэта - базавыя каштоўнасці, на якіх будуецца незалежная дзяржава.

"Я хачу падзякаваць тым, хто ўсведамляе сваю адказнасць. Менавіта вашы поспехі і дасягненні далі падставу для гэтай сустрэчы. Я з вялікім задавальненнем віншую вас з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Беларусі і заслужанымі ўзнагародамі. Хацеў бы пажадаць вам моцнага здароўя, творчага натхнення і новых аўтарскіх праектаў. Вельмі хацеў бы, каб наша традыцыя прадоўжылася. Будуць творчыя поспехі - будзе каго ўзнагароджваць, а значыць, будзе нагода і прычына для сустрэчы. Са святам вас. Дзякуй усім, хто ў гэтыя бурныя паслярэвалюцыйныя 2020-га года часы застаўся ў Беларусі і дорыць свайму народу радасць і шчасце", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў ордэны, медалі і нагрудныя знакі да ганаровых званняў работнікам культуры. Пасля цырымоніі святочны вечар прадоўжыўся гала-канцэртам "Музыка, мастацтва і культура Беларусі ў вобразах, пачуццях і натхненнях Вялікага тэатра!". Традыцыя праводзіць у Дзень Незалежнасці такія маштабныя паказы з удзелам лепшых артыстаў оперы, балета і аркестра зарадзілася ў Вялікім тэатры Беларусі ў мінулым годзе. Са сцэны гучалі лепшыя творы сусветнага опернага мастацтва, сярод якіх фрагменты з опер "Яўген Анегін", "Травіята", "Рамэа і Джульета", а таксама былі паказаны тэматычныя харэаграфічныя кампазіцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі