Поўная версія

Лукашэнка Шуневічу: бяспека ў час Еўрапейскіх гульняў павінна быць забяспечана, але без празмернасцей

Прэзідэнт 10.06.2019 | 11:43
Аляксандр Лукашэнка і Ігар Шуневіч
Аляксандр Лукашэнка і Ігар Шуневіч

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўныя структуры Беларусі павінны забяспечыць бяспеку грамадзян у час II Еўрапейскіх гульняў, аднак дзейнічаць без празмернасцей. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як складваецца аператыўная абстаноўка ў краіне, асабліва закрануўшы падрыхтоўку МУС да II Еўрапейскіх гульняў.

"Мяне насцярожвае, што мы, часам не думаючы, у плане перастрахоўкі або яшчэ нечага пачынаем ствараць ці то "канцлагеры", ці то нейкія "гета" ў Беларусі. Сёння гляджу: да праезнай часткі выставілі фундаментальныя блокі - чытай, будзем устанаўліваць металічныя агароджы ў раёне фан-зон. Гэта нам навошта? Таму за межы пешаходнага тратуара ніхто не можа вылазіць з гэтымі агароджамі, і яны павінны быць цывілізаваныя. Мы сёння не ў Сірыі, не ў Лівіі, і ў нас не Ірак, каб усё гэта рабіць. Няхай гэта робяць у краінах дэмакратыі: у Францыі, Германіі, Амерыцы. А ў нас гэтага рабіць не трэба: мы павінны працаваць так, каб людзі маглі свабодна сустракацца ў перыяд Еўрапейскіх гульняў і пасля. Гэта значыць, празмернасцей не павінна быць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт сказаў, што бяспецы грамадзян павінна ўдзяляцца вялікая ўвага, аднак забяспечваць яе трэба "без агароджаў". "Я ведаю, што гэта прапановы еўрапейскіх чыноўнікаў. Трэба ім адкрыта гаварыць, што мы забяспечым бяспеку прыезджых і сваіх грамадзян без іх. Мы гэта ўжо рабілі. Не трэба ператвараць Мінск на гэты час у сістэму нейкіх агароджаў. Рабіце так, як просіць Сівак (мэр горада). Я яму і Качанавай (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта) даручыў непасрэдна на аб'ектах заняцца гэтымі пытаннямі без празмернасцей. Папросяць зрабіць - рабіце. Але яны нясуць за гэта адказнасць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ігар Шуневіч далажыў, што па выніках работы ў мінулым годзе МУС прыняло некалькі кіраўніцкіх і практычных мер. Яны накіраваны на падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі і забеспячэнне поўнага кантролю над крымінагеннай сітуацыяй. "Сёння, не толькі па лічбах, але і па ацэнках экспертаў, Беларусь з'яўляецца адной з самых стабільных дзяржаў у Еўропе і самай бяспечнай. Я ўпэўнены, што гэтыя стабільнасць і бяспеку мы вытрымаем і на Гульнях, забяспечым правапарадак - тут сумненняў ніякіх няма", - заявіў міністр.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў батутыста Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля ІІ Еўрапейскіх гульняў
09:52
Лукашэнка павіншаваў Зюганава з 75-годдзем
09:04
Лукашэнка павіншаваў Ганчарову і Махарынскую з золатам ІІ Еўрапейскіх гульняў у сінхронных скачках на батуце
09:01
Нэльсан Алівейра (Партугалія), Васіль Кірыенка (Беларусь), Ян Барта (Чэхія) Лукашэнка павіншаваў веласіпедыста Васіля Кірыенку з золатам II Еўрапейскіх гульняў
Учора 21:41
Лукашэнка пажадаў выпускнікам увасабляць мары ў жыццё і працаваць на вынік
Учора 17:22
Лукашэнка і Пуцін коратка абмеркавалі па тэлефоне двухбаковы парадак дня
Учора 13:26
Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон, 2018 год Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі падрыхтоўку візіту Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь
Учора 13:17
Указам Прэзідэнта Беларусі ўрэгуляваны практычныя аспекты дзейнасці спартыўна-стралковага комплексу СЗАТ "ЭНЕРГА-ОІЛ"
Учора 12:41
Лукашэнка адрасаваў зварот дзяржавам ААН з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі
Учора 11:36
Поўная версія