ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2023, 12:07

Лукашэнка: санкцыі ператварыліся ў новую комплексную пагрозу глабальнага маштабу

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі з інструмента прымушэння да міру ператварыліся ў новую комплексную пагрозу глабальнага маштабу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што практыка разнастайных аднабаковых абмежавальных мер і санкцый нарошчваецца. "Слухайце, не прайшло. Яўна не прайшло. Так, няпроста. Так, складана, цяжка. Але не прайшло. Трэба таксама гэта разумець", - заўважыў ён.

"Санкцыі ператварыліся ўжо з інструмента прымушэння да міру і бяспекі ў новую комплексную пагрозу глабальнага маштабу. Цэлыя рэгіёны асуджаны на голад, холад і беднасць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Яны і вас датычацца, гэтыя санкцыі. Мы ж бачым з расіянамі, як візіцёры-амерыканцы паехалі, пачынаючы ад Арменіі і заканчваючы Таджыкістанам, і пачынаюць на вас націскаць, каб вы не супрацоўнічалі з намі. Мы гэта бачым".

Менавіта таму процідзеянне санкцыям павінна ажыццяўляцца комплексна і сумесна, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Ні беларусы, ні расіяне не хочуць, каб вы трапілі пад санкцыі, супрацоўнічаючы з намі. Мы гэтага не хочам, таму што мы ад гэтага нічога не атрымаем, а вы толькі страціце. Але - як толькі магчыма (у жыцці ёсць шмат магчымасцей) - мы павінны глядзець у гэты бок разам. Эканоміка нас да гэтага штурхае. Мы не павінны страціць гэты рынак", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што краінам постсавецкай прасторы складана прабіцца на іншыя рынкі. Нават у Афрыцы цяпер няпроста: там ужо сутыкнуліся інтарэсы Кітая, Злучаных Штатаў і Еўрасаюза. "Я не гавару, што не трэба працаваць на рынкі Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі, Блізкага, Далёкага Усходу, на індыйскі, афрыканскі і іншыя рынкі. Не, трэба працаваць. Але нам нельга страціць сваё. Паколькі ў выніку мы сыдзем і страцім адзін аднаго, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Беражыце эканоміку, не спяшайцеся".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі