Поўная версія

Лукашэнка: самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць жывых стасункаў з настаўнікам

Прэзідэнт 05.10.2019 | 09:10
Фота з архіва
Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне педагагічным работнікам з прафесійным святам - Днём настаўніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы жывём у дынамічны час: развіваецца навука, удасканальваюцца методыкі, абнаўляецца змест адукацыі. Аднак нават самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць жывых стасункаў з настаўнікам", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адрасаваў выкладчыкам словы ўдзячнасці за высокі прафесіяналізм, вернасць абавязку і прызванню. "Ваша вялікая праца патрабуе поўнай самааддачы, высакароднасці душы, цярплівасці і бязмежнай любові да дзяцей. Абапіраючыся на традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа, вы вызначаеце заўтрашні дзень краіны. Ведзяце сваіх вучняў да вяршынь ведаў, фарміруеце асобы, выхоўваеце сапраўдных патрыётаў - грамадзян нашай Айчыны, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Перакананы, што аўтарытэт і высокі статус настаўніка ў грамадстве - залог паспяховай будучыні дзяржавы".

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка

Педагагічным работнікам

Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка.

Ваша вялікая праца патрабуе поўнай самааддачы, высакароднасці душы, цярплівасці і бязмежнай любові да дзяцей.

Мы жывём у дынамічны час: развіваецца навука, удасканальваюцца методыкі, абнаўляецца змест адукацыі. Аднак нават самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць жывых стасункаў з настаўнікам.

Абапіраючыся на традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа, вы вызначаеце заўтрашні дзень краіны. Ведзяце сваіх вучняў да вяршынь ведаў, фарміруеце асобы, выхоўваеце сапраўдных патрыётаў - грамадзян нашай Айчыны.

Перакананы, што аўтарытэт і высокі статус настаўніка ў грамадстве - залог паспяховай будучыні дзяржавы.

Дзякую вам за высокі прафесіяналізм, вернасць абавязку і прызванню.

Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія