Поўная версія

Лукашэнка разлічвае на далейшае развіццё плённых адносін з Манголіяй

Прэзідэнт 11.07.2019 | 09:03

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Халтмаагійн Батулгу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам "Наадам". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Апошнім часам нашы краіны прыкметна актывізавалі двухбаковае ўзаемадзеянне ў розных сферах. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі нам удасца і ў далейшым падтрымліваць высокую дынаміку развіцця канструктыўных і плённых адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Манголіі моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў, а грамадзянам краіны - дабрабыту і працвітання.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія