ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 кастрычніка 2021, 11:00

Лукашэнка растлумачыў, чаму нельга ў час пандэміі спыняць планавую дапамогу

26 кастрычніка, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Аказанне планавай дапамогі ў час пандэміі COVID-19 адкладваць нельга. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў сёння ўвагу ў час наведвання Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адкладванне планавай медыцынскай дапамогі можа несці рызыку для пацыентаў, быць яшчэ больш небяспечным, чым сам каранавірус. Акрамя таго, калі цяпер спыніць прыём пацыентаў з якім-небудзь захворваннем, то пасля пандэміі ўстановы аховы здароўя будуць перапоўнены гэтымі хворымі.

"Калі кавід пайшоў, і да нас хлынула гэта адкладзеная анкалогія? Зноў у нас будзе 500 чалавек у чарзе на анкалагічныя аперацыі, зноў атрымаецца абвал, - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка. - Таму нельга спыняць лячэнне іншых хвароб, ні ў якім разе".

Прэзідэнт пацікавіўся, як з гэтым пытаннем ідуць справы ў Гродзенскай вобласці. Ён адзначыў, што ў рэгіёне павінна забяспечвацца медыцынская дапамога пацыентам па ўсіх напрамках.

"Нічога нельга адкладваць - вось такая задача", - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі