Поўная версія

Лукашэнка расказаў, якіх людзей трэба адбіраць ва ўпраўленцы

Прэзідэнт 18.10.2019 | 12:48

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На кіраўніцкія пасады прынцыпова важна адбіраць толькі зацікаўленых, неабыякавых і высокакваліфікаваных спецыялістаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў падборы кадраў на кіруючую пасаду неабходна ўлічваць чалавечыя якасці і маральны крытэрый. Мы бачым, як на фоне сістэмнага ўкаранення новых тэхналогій у эканамічную дзейнасць і грамадскія адносіны ўзнікаюць новыя карупцыйныя рызыкі. У сувязі з гэтым прынцыпова важна на кіраўніцкія пасады адбіраць толькі зацікаўленых, неабыякавых і высокакваліфікаваных спецыялістаў, арыентаваных на служэнне краіне і людзям, а не на задавальненне асабістых або кар'ерных амбіцый", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

А для павышэння прэстыжу кіраўніка, заявіў Прэзідэнт, неабходна замацоўваць дадатковыя сацыяльна-прававыя гарантыі дзяржслужачых, што пацвярджаюць іх высокі статус.

Тэма, якая, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, таксама патрабуе асаблівай увагі, - ратацыя кіруючых кадраў. Яе галоўная мэта, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, нават не ў тым, каб выключыць кумаўство і пратэкцыянізм. "Мяняць месца работы, а іншым разам і прапіску, выходзіць з зоны камфорту трэба, каб развівацца, пашыраць кругагляд, адкрываць у сабе новыя грані і здольнасці. Такім чынам, спецыяліст не толькі вырасце прафесійна, але і краіне прынясе больш карысці", - лічыць ён.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка пачаў візіт у Аўстрыю з ускладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям
Учора 18:00
Лукашэнка: Беларусь і Ангола маюць істотны патэнцыял для пашырэння сувязей і кантактаў
Учора 17:13
Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Аўстрыю
Учора 15:41
Фота з архіва Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай
Учора 15:20
Лукашэнка 11-12 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Аўстрыю
Учора 11:18
Лукашэнка азнаёміўся з развіццём у ААЭ сферы штучнага інтэлекту
7 Лістапад, 15:21
Мухамед бен Заід аль-Нахаян і Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка абмеркаваў з наследным прынцам Абу-Дабі рэалізацыю беларуска-эмірацкіх дамоўленасцей
6 Лістапад, 15:08
Лукашэнка: памяць аб гераічных падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ўмацоўвае згоду ў грамадстве
6 Лістапад, 09:55
Ад фінансаў да сельскай гаспадаркі: Лукашэнка ў ААЭ абмеркаваў з віцэ-прэзідэнтам перспектыўныя праекты
5 Лістапад, 16:03
Поўная версія