Поўная версія

Лукашэнка прыняў рапарт аб адстаўцы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча

Прэзідэнт 10.06.2019 | 15:59
Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч

10 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рапарт аб адстаўцы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, з якім ён звярнуўся да кіраўніка дзяржавы сёння ў час рабочай сустрэчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і ён гэту адстаўку прыняў", - паведаміў журналістам Ігар Шуневіч па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам.

Кіраўнік МУС падкрэсліў, што яго рашэнне аб тым, каб пакінуць пасаду, з'яўляецца "вывераным, правільным і своечасовым". "Пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях работы ў міністэрстве. Шмат зроблена. У нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечваць пераемнасць, дынаміку, хуткасць і эфектыўнасць прыняцця рашэнняў. І гэта даволі складана - быць актуальным, - сказаў ён, тлумачачы прычыны такога кроку. - Па-першае, патрэбны свежы погляд на работу міністэрства. Па-другое, думаючы і аб сваёй эфектыўнасці, лічу, што надышоў час змяніць род дзейнасці. Даволі доўга я знаходжуся на пасадзе міністра. Можа, вока замылілася. Можа, трэба паспрабаваць нешта іншае. Гэта адзіная матывацыя, я яе выклаў кіраўніку дзяржавы, ён з гэтым згадзіўся".

Адказваючы на пытанне аб магчымым новым месцы работы, Ігар Шуневіч адзначыў, што пакуль канкрэтныя прапановы яму не паступілі, аднак ён спадзяецца прынесці карысць дзяржаве на іншай пасадзе. "Жыццё прадаўжаецца. Жаданне і магчымасць працаваць ёсць. У існуючай сітуацыі я не бачу абсалютна нічога экстраардынарнага. Усё развіваецца па спіралі. Сядзець склаўшы рукі я не буду. Спадзяюся быць карысным дзяржаве на любой пасадзе", - сказаў ён.

Ігар Шуневіч быў назначаны міністрам унутраных спраў Беларусі ў маі 2012 года. На гэту пасаду ён перайшоў з пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі. Да гэтага працаваў у КДБ Беларусі, дзе ўзначальваў следчае ўпраўленне, а затым галоўнае ўпраўленне па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў батутыста Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля ІІ Еўрапейскіх гульняў
09:52
Лукашэнка павіншаваў Зюганава з 75-годдзем
09:04
Лукашэнка павіншаваў Ганчарову і Махарынскую з золатам ІІ Еўрапейскіх гульняў у сінхронных скачках на батуце
09:01
Нэльсан Алівейра (Партугалія), Васіль Кірыенка (Беларусь), Ян Барта (Чэхія) Лукашэнка павіншаваў веласіпедыста Васіля Кірыенку з золатам II Еўрапейскіх гульняў
Учора 21:41
Лукашэнка пажадаў выпускнікам увасабляць мары ў жыццё і працаваць на вынік
Учора 17:22
Лукашэнка і Пуцін коратка абмеркавалі па тэлефоне двухбаковы парадак дня
Учора 13:26
Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон, 2018 год Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі падрыхтоўку візіту Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь
Учора 13:17
Указам Прэзідэнта Беларусі ўрэгуляваны практычныя аспекты дзейнасці спартыўна-стралковага комплексу СЗАТ "ЭНЕРГА-ОІЛ"
Учора 12:41
Лукашэнка адрасаваў зварот дзяржавам ААН з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі
Учора 11:36
Поўная версія