Поўная версія

Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці завода "БелДжы" пад Барысавам

Прэзідэнт 17.11.2017 | 13:17
На заводзе "БелДжы"
На заводзе "БелДжы"

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Мінскую вобласць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы наведае завод СЗАТ "БелДжы" і прыме ўдзел у яго ўрачыстым адкрыцці. На цырымоніі будуць прысутнічаць шэраг службовых асоб краіны, кіраўніцтва завода і буйнейшых кітайскіх кампаній.

Прэзідэнту даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, выкананні яго даручэнняў па арганізацыі вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў, арганізацыйна-тэхналагічнай структуры СЗАТ "БелДжы", вытворчым, фінансава-эканамічным стане і перспектывах развіцця прадпрыемства.

Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміцца з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі зваркі, зборкі і фарбавання аўтамабіляў, выстаўкай выпускаемых і плануемых да вытворчасці мадэлей.

У адпаведнасці з указам нумар 35 ад 16 студзеня 2014 года паміж СЗАТ "БелДжы" і кітайскай карпарацыяй CITIC Construction быў падпісаны кантракт аб будаўніцтве завода легкавых аўтамабіляў на тэрыторыі Барысаўскага раёна.

Для кампаніі Geely гэта быў першы праект будаўніцтва завода поўнага цыкла за мяжой, а для кампаніі CITIC Construction - першы буйны аб'ект у галіне аўтамабілебудавання. Практычна за 2,5 года быў пабудаваны завод магутнасцю 60 тыс. аўтамабіляў у год. І калі на старой пляцоўцы ў Барысаве гэта была тэхналогія буйнавузлавой зборкі з невялікай колькасцю аперацый, то сёння беларускія спецыялісты асвоілі тэхналогію зваркі кузава, яго афарбоўкі і зборкі аўтамабіля.

Уся інфраструктура завода можа забяспечыць выпуск да 120 тыс. аўтамабіляў у год. З улікам гэтага магчыма пашырэнне вытворчых плошчаў ад дзеючых у два разы. Наяўнасць існуючай інфраструктуры і рэзервовых плошчаў на тэрыторыі прадпрыемства таксама дазваляе арганізаваць новыя вытворчасці.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Лукашэнка: нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця і незалежнасці дзяржавы
10:00
Лукашэнка падпісаў указ аб фінансаванні інвестпраектаў у Віцебскай вобласці
Учора 16:00
Лукашэнка 19 лістапада правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Азербайджана Аліевым
Учора 14:50
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота з архіва Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне беларуска-расійскі парадак дня і графік кантактаў
Учора 14:16
Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам
Учора 13:13
Лукашэнка даручыў выпрацаваць план па пашырэнні выкарыстання электраэнергіі ў Беларусі
Учора 11:50
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка ставіць мэту па дасягненні стапрацэнтнай энергетычнай незалежнасці і бяспекі
Учора 10:44
Лукашэнка: НАН Беларусі адыгрывае ключавую ролю ў росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі
Учора 09:35
Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Малініна з 60-годдзем
Учора 09:06
Поўная версія