Поўная версія

Лукашэнка праводзіць у Касцюковічах нараду аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт 14.08.2019 | 12:43
У час нарады
У час нарады

14 жніўня, Касцюковічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Касцюковічах нараду аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паўднёва-ўсходняя частка Магілёўскай вобласці акрамя Касцюковіцкага ўключае ў сябе Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі і Хоцімскі раёны. Дэталёва разгледзець стан спраў у рэгіёне кіраўнік дзяржавы паабяцаў у час нядаўніх кадравых назначэнняў. Чатыры гады таму для актывізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтых тэрыторый былі прыняты ўказ і праграма, накіраваныя на стварэнне спрыяльных умоў пражывання насельніцтва.

"Мінуў час, і сёння нам неабходна абмеркаваць эфектыўнасць гэтых рашэнняў і аб'ектыўна ацаніць прамежкавыя вынікі. Гэта значыць, нарада мае кантрольны характар, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я не хачу адмаўляць тое, што за гэты час жыццё на месцы не стаяла, адбыліся пэўныя зрухі ў лепшы бок, створаны новыя прадпрыемствы, з'явіліся новыя людзі. Але, як мне дакладваюць, праблем хапае. Рэалізаваны асобныя праекты ў дрэваапрацоўцы, мадэрнізаваны цэментныя прадпрыемствы, створаны дадатковыя працоўныя месцы ў прадпрымальніцкім асяроддзі, уведзена ў эксплуатацыю больш за 125 тыс. кв.м жылля". Аднак запланаваныя мерапрыемствы рэалізуюцца нізкімі тэмпамі, асобныя з іх выключаюцца, сродкі, што выдзяляюцца, не асвойваюцца. Не адбылося і павышэння дзелавой актыўнасці, а колькасць занятых у эканоміцы скарацілася, адзначыў Прэзідэнт.

"Усё б нічога, калі стварылі высокатэхналагічныя вытворчасці, дзе, можа, замест сотні чалавек працуюць дзесяць. Страху ў гэтым няма, што скарацілася занятасць і няма беспрацоўя, гэта добра. Але паўстае пытанне прыцягнення сюды насельніцтва, а таксама і стварэння для яго месцаў для пражывання і работы. Трэба ў комплексе глядзець на гэтыя лічбы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сваім патрабаванні: людзі павінны быць упэўнены ў заўтрашнім дні, мець работу, дастойную заработную плату і камфортныя ўмовы для пражывання. "Нічога новага. Трэба стварыць нармальныя ўмовы, як у іншых рэгіёнах краіны. Я спадзяюся на адкрытую, сумленную размову і хацеў бы пачуць канкрэтныя прапановы па праблемах, якія неабходна вырашаць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы гэтага рэгіёна за 2015-ы - першае паўгоддзе 2019 года накіравана больш за Br770 млн інвестыцый у асноўны капітал. За гэты ж перыяд у рэгіён прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове $30,7 млн. Акрамя таго, рэалізоўваліся розныя мерапрыемствы ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для пражывання грамадзян і прыцягнення кваліфікаваных спецыялістаў, у галіне працаўладкавання, стварэння вытворчасцей і развіцця прамысловага патэнцыялу, а таксама ў сельскай гаспадарцы, гандлі, бытавым абслугоўванні, сацыяльнай сферы.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Беларусь набудзе будынак у Тбілісі для размяшчэння свайго пасольства
Учора 18:25
Стыпендыі спецфонду Прэзідэнта назначаны 187 студэнтам і курсантам
Учора 17:36
Лукашэнка прадоўжыў тэрмін службы шасці генерал-маёрам
Учора 17:28
У час сустрэчы Лукашэнка не выключае яшчэ некалькі раўндаў перагавораў з Расіяй па балючых пытаннях
Учора 15:31
Лукашэнка: я прыхільнік страхавой медыцыны, але для гэтага даходы людзей павінны быць вышэйшыя
Учора 14:47
"За такімі медыкамі будучыня" - Лукашэнка выступіў за павышэнне прэстыжу ўрача агульнай практыкі
Учора 14:32
Фота з архіва Прэзідэнт Беларусі лічыць дачасным уводзіць практыку ліцэнзавання або абавязковай акрэдытацыі ўрачоў
Учора 14:27
Лукашэнка пракаменціраваў адток медыкаў і растлумачыў, чаму СМІ мусіруюць гэта пытанне
Учора 14:14
Лукашэнка адказаў на пытанне пра дэфіцыт медыкаў у Беларусі і расказаў, як рыхтаваць спецыялістаў
Учора 14:05
Поўная версія