Поўная версія

Лукашэнка прапануе Казахстану актывізаваць перагаворы па пастаўках нафты

Прэзідэнт 23.05.2019 | 11:35
У час сустрэчы
У час сустрэчы

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вядзе перагаворы па пастаўках нафты з Казахстана і прапануе актывізаваць гэтыя перагаворы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Ермухаметам Ертысбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што мы цяпер заняліся дыверсіфікацыяй паставак вуглевадароднай сыравіны. Мы маем некалькі агульных інтарэсаў і вядзём перагаворы па пастаўках нафты ў Беларусь з іншых крыніц. У гэтым годзе мы ў асноўным скончым мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў. Таму нам будзе крыху лягчэй купляць з сусветных рынкаў нафту. У сувязі з гэтым ужо вядзём перагаворы і хацелі б, каб яны былі актывізаваны, па пастаўках казахстанскай нафты ў Беларусь. Думаю, гэта пытанне мы можам вырашыць. Яно ляжыць у плоскасці не толькі Беларусі і Казахстана (тут праблем няма), але і Расіі па транзіце. Расія - член ЕАЭС. Я думаю, што з блізкай нам краінай мы зможам дамовіцца аб нейкіх аб'ёмах паставак нафты з Казахстана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў гандлёва-эканамічных адносінах паміж Беларуссю і Казахстанам асаблівых праблем няма. "Ёсць пэўны дысбаланс у гандлі ў бок Беларусі, але вы павінны ведаць, што ў Казахстане вырабляюць мноства тавараў, якія нам вельмі патрэбны. Пачынаючы ад бавоўны і заканчваючы металамі. Мы гатовы, як гэта было ў савецкі час, закупляць у вас збожжа (у вас вялікія лішкі, яны будуць заўсёды). Таму ўрэгуляваць баланс у гандлі не з'яўляецца праблемай. Думаю, што трэба даручыць нашай міжурадавай камісіі заняцца гэтымі пытаннямі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што паміж краінамі і іх лідарамі заўсёды былі добрыя адносіны. "Мы выбудавалі даволі выразную сістэму ўзаемаадносін Беларусі і Казахстана, дасягнулі практычна мільярда (долараў. - Заўвага БЕЛТА) тавараабароту паміж нашымі дзяржавамі. Патэнцыял велізарны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, развіццю двухбаковых адносін садзейнічае і ўдзел абедзвюх краін у кітайскай ініцыятыве "Пояс і шлях": у Казахстане функцыянуе СЭЗ "Хоргас - Усходнія вароты", у Беларусі - індустрыяльны парк "Вялікі камень". Кіраўнік дзяржавы лічыць, што спалучэнне дзвюх краін у гэтым напрамку павінна быць больш прыкметным.

У мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам дасягнуў амаль $900 млн, павялічыўшыся на 30 працэнтаў да ўзроўню 2017 года. Пры гэтым беларускі экспарт перасягнуў $783 млн. У першым квартале 2019 года аб'ёмы ўзаемнага гандлю паміж краінамі ўпалі прыкладна на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га. Тавараабарот склаў $171,5 млн. Сальда для Беларусі склалася дадатнае - $121,7 млн.

У Казахстан пастаўляюцца малако і малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, мэбля, грузавыя аўтамабілі, лякарствы, замарожаная ялавічына, цукар, мясныя прадукты. Беларусь імпартуе нафтапрадукты, каменны вугаль, рэйкі, пракат з нелегіраванай сталі, нафтавыя газы, насенне лёну, бавоўнавае валакно, цыбулю, часнок.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае больш за 40 кампаній, створаных з прыцягненнем беларускага капіталу, а таксама больш за 170 суб'ектаў дылерскай сеткі. Функцыянуюць восем сумесных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання. У Казахстане працуюць 256 арганізацый з беларускім удзелам, у Беларусі дзейнічаюць 45 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава
Учора 16:56
Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
Учора 11:12
Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Нарухіта ў сувязі з ахвярамі пажару ў Кіёта
18 Ліпень, 19:51
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка на форуме ў Санкт-Пецярбургу гаварыў аб супрацоўніцтве, агульнай гісторыі, моладзі і інтэграцыі
18 Ліпень, 18:40
Лукашэнка заявіў аб прынцыповых дамоўленасцях з Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы
18 Ліпень, 16:16
Лукашэнка прапанаваў падумаць аб сумесных з Расіяй заяўках на правядзенне вялікіх спартыўных форумаў
18 Ліпень, 16:10
У час пасяджэння Лукашэнка: беларусы і расіяне прайшлі праз многія выпрабаванні і разам з гонарам іх вытрымалі
18 Ліпень, 16:09
Лукашэнка прапануе да 20-годдзя саюзнага дагавора зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі
18 Ліпень, 14:41
Лукашэнка і Пуцін наведалі Валаам
17 Ліпень, 16:04
Поўная версія