Поўная версія

Лукашэнка прапануе адкрыць пастаўку нафты ў Беларусь праз краіны Балтыі

Прэзідэнт 10.01.2019 | 15:25
Фота з архіва
Фота з архіва

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прапрацаваць пытанне аб альтэрнатыўных варыянтах пастаўкі нафты ў краіну. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння на нарадзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў гэтым годзе плануецца завяршыць мадэрнізацыю двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, пасля чаго Беларусь зможа купляць нафту для далейшай перапрацоўкі не толькі ў Расіі.

"Я ўжо даўно ставіў задачу, і нам трэба яе вырашыць: адкрыць альтэрнатыўную пастаўку нафты праз прыбалтыйскія парты. Калі літоўцы не згодны - з латышамі дамовіцца і закупляць гэту нафту. Перапрацоўваць на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе і забяспечваць балтыйскія рэспублікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, для краін Балтыі гэта будзе танней, чым цяпер, калі яны купляюць нафтапрадукты па сусветных цэнах. "Можна дамовіцца так, што гэта будзе наша агульная нафта, якую мы перапрацуем на мадэрнізаваным Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. Тым больш у нас нават ёсць некаторыя магчымасці ў гэтым плане", - заўважыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў не гіпербалізаваць праблемы, звязаныя са стратамі беларускага бюджэту з-за падатковага манеўру ў Расіі, а шукаць іншыя надзейныя крыніцы, якія кампенсуюць гэтыя негатыўныя моманты. "Але хачу папярэдзіць: аб такіх рашэннях, як перакладванне гэтых праблем на плечы нашых людзей, беларусаў, нават не думайце, - папярэдзіў ён. - Насельніцтва не павінна адчуць ніякага дадатковага цяжару. Прынамсі ў гэтым, будучым годзе наогул няма ніякіх праблем, нават калі б мы нічога не кампенсавалі". На думку кіраўніка дзяржавы, зарабіць дадатковыя $400 млн для Беларусі не праблема. "Па парытэце пакупной здольнасці, як цяпер прынята лічыць, ВУП Беларусі - пад $80 млрд. Што тут за праблема? Няма такой", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

"Таму не трэба лічыць, што гэта катастрофа. Калі выбера кіраўніцтва Расіі такі шлях руху і страту адзінага саюзніка на заходнім напрамку, гэта іх выбар. Мы ж іх прымусіць не можам", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Кітай для ўдзелу ў форуме "Пояс і шлях"
09:03
Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 мая вырастуць на 6,5 працэнта
Учора 16:40
Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды спартсменам і трэнерам па цяжкай атлетыцы
Учора 11:06
Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па скачках на батуце з паспяховым выступленнем на дамашнім этапе Кубка свету
22 Красавік, 19:29
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі бягучыя моманты двухбаковых адносін
22 Красавік, 17:56
"Трэба аддаць даніну павагі тым, хто там ляжыць" - Лукашэнка выказаўся аб Курапатах
22 Красавік, 11:48
Уладзімір Зяленскі. Фота Укрінфарм Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Украіны
22 Красавік, 09:36
Лукашэнка: падзеі ваенных гадоў на "Лініі Сталіна" вучаць заўсёды быць гатовымі да адбіцця агрэсіі
22 Красавік, 09:26
Лукашэнка заклікаў асобных расійскіх палітыкаў не пакутаваць наконт яго заяў аб суверэнітэце
22 Красавік, 09:18
Поўная версія