Поўная версія

Лукашэнка пракаменціраваў магчымасць увядзення Дня беларускай дзяржаўнасці

Прэзідэнт 19.04.2019 | 18:07

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні парламентарыяў пасля звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, пракаменціраваў магчымасць увядзення Дня беларускай дзяржаўнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне пакуль няма наконт гэтага меркавання. Гэта крыху нечакана для мяне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба вельмі сур'ёзна падумаць".

Прапанова ўвесці Дзень беларускай дзяржаўнасці і святкаваць 5 чэрвеня ў Дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай агучыў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. Ён звярнуў увагу, што гісторыя беларускай дзяржаўнасці налічвае ўжо больш за тысячагоддзе. Самым старажытным дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі краіны, паводле слоў дэпутата, лічыцца Полацкае княства, якое па сутнасці з'яўляецца малой радзімай усіх беларусаў. Ефрасіння Полацкая была не толькі полацкай князёўнай, але і святой, якой пакланяюцца і праваслаўныя, і католікі.

"Так, Кіеў, Ноўгарад, Полацк - гэта наша калыска (славянскіх народаў і не толькі, можа быць). Але гэта не значыць, што потым не з'явіліся больш моцныя цэнтры ў выглядзе Масквы і гэтак далей. Каб потым тут ніхто не пакрыўдзіўся (я як гісторык гэта цудоўна разумею). Але прапанова цікавая", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прапанаваў, каб не было спешкі, разам падумаць над тэмай, правесці аналіз. "Пытанне вельмі актуальнае, цікавае, асабліва з пункту гледжання таго, каб паказаць усяму свету, што нашы беларускія землі - самыя старажытныя землі. І дзяржаўнасць да нас прыходзіла і адыходзіла шмат разоў. І мы стваралі дзяржаўныя нарматыўныя прававыя акты, кнігі друкавалі. І героі ў нас ёсць сапраўдныя. Гэты трэнд ужо існуе, гэты крэн у нашай палітыцы правільны. Не ў папрок, не ў дакор некаму мы гэта будзем рабіць".

Таксама ад парламентарыяў прагучала прапанова ўстанавіць помнікі першым дзяржаўным дзеячам БССР. Аляксандр Лукашэнка не падтрымаў ідэю. "Вы ведаеце маё стаўленне да помнікаў. Я супраць таго, каб іх разбуралі, але і не прыхільнік будаўніцтва новых помнікаў унутры краіны, - сказаў ён. - Хаця, напэўна, нешта ў гэтым ёсць, але ў мяне такая пазіцыя".

Разам з тым беларускі лідар падтрымлівае ўстаноўку помнікаў вядомым беларусам за мяжой.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава
19 Ліпень, 16:56
Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
19 Ліпень, 11:12
Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Нарухіта ў сувязі з ахвярамі пажару ў Кіёта
18 Ліпень, 19:51
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка на форуме ў Санкт-Пецярбургу гаварыў аб супрацоўніцтве, агульнай гісторыі, моладзі і інтэграцыі
18 Ліпень, 18:40
Лукашэнка заявіў аб прынцыповых дамоўленасцях з Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы
18 Ліпень, 16:16
Лукашэнка прапанаваў падумаць аб сумесных з Расіяй заяўках на правядзенне вялікіх спартыўных форумаў
18 Ліпень, 16:10
У час пасяджэння Лукашэнка: беларусы і расіяне прайшлі праз многія выпрабаванні і разам з гонарам іх вытрымалі
18 Ліпень, 16:09
Лукашэнка прапануе да 20-годдзя саюзнага дагавора зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі
18 Ліпень, 14:41
Лукашэнка і Пуцін наведалі Валаам
17 Ліпень, 16:04
Поўная версія