ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2023, 11:39

Лукашэнка пракаменціраваў контрнаступленне Украіны

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пракаменціраваў контрнаступленне Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што за апошні час знішчана вялікая колькасць украінскай тэхнікі. Акрамя таго, паводле яго слоў, загінула вялікая колькасць украінскіх салдат.

"Тры дні "контрнаступу". Тое, што бачым мы, і інфармацыя, якую я атрымаў ад Прэзідэнта Расіі, цалкам супадаюць. За тры дні каля трох дзясяткаў танкаў знішчана - наступаючых, украінскіх. Абараняцца прасцей, чым наступаць - вы разумееце. 120 або 130 БМП за тры дні. І самае страшнае - больш за 2 100 загінула ўкраінцаў. 2 100! З гэтага боку крыху больш за 70. Вось вам вынік гэтай спробы "контрнаступу", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што контрнаступленне было вялікай дэзынфармацыяй з боку Украіны. "Ніякага "контрнаступу" няма і быць не можа. А калі - вось вынік за тры дні. І самае галоўнае - чацвёрты-пяты дзень цішыня. Аб чым гэта сведчыць? Пацярпелі сур'ёзнае паражэнне, селі і думаюць (Захад), а што рабіць далей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт перакананы, што іншага шляху, акрамя як перагаворы, няма. Гэта, паводле яго слоў, пазіцыя і Прэзідэнта Расіі. "Мір і толькі мір. Але мір не патрэбны. Захад учапіўся жалезабетонна за Украіну, каб падмяць пад сябе Расію і выцерці аб яе ногі. Але гэтага не будзе. Вы ведаеце расіян, ведаеце нас - на калені мы не станем. Таму трэба дамаўляцца, пакуль гэта магчыма. Далей будзе горш", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі