ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 11 красавіка 2021
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2021, 09:10

Лукашэнка пра турнір "Залатая шайба": гэта сапраўдная школа майстэрства, дружбы і ўзаемавыручкі

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты традыцыйны турнір для многіх хлопчыкаў стаў сапраўднай школай майстэрства, дружбы, узаемавыручкі і вельмі важным крокам на шляху ў вялікі спорт, - гаворыцца ў прывітанні. - Упэўнены, што перамога дастанецца мацнейшым - самым мэтанакіраваным і настойлівым, а на лядовых пляцоўках будуць панаваць бескампрамісная барацьба, дух сумленнага саперніцтва і ўзаемапавага".

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам спаборніцтваў моцнага здароўя, удачы і яркіх перамог. "Упарта працуйце, бярыце прыклад з лепшых і няхай вам пакорацца ўсе вяршыні і ў спорце, і ў жыцці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі