ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лістапада 2022, 11:13

Лукашэнка пра харчовую бяспеку: упрэгліся закасаўшы рукавы і выдалі дастойны вынік

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Стаўка на вытворчасць прадуктаў харчавання ў Беларусі аказалася правільнай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па развіцці аграпрамысловага комплексу Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пастаянна гаворым пра важнасць харчовай бяспекі і сельскагаспадарчай галіны. Магчыма, камусьці гэта ўжо нагнала аскому. Але ў тым, што мы мелі рацыю, зрабіўшы стаўку на вытворчасць прадуктаў харчавання, пераканаліся і ў Беларусі, і за яе межамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У гэтым годзе ўся наша краіна ўпрэглася, як я гавару, закасаўшы рукавы і выдала дастойны вынік".

Прэзідэнт нагадаў, што гэтымі днямі прыняў удзел у саміце АДКБ, які адбыўся ў Арменіі. На пасяджэнні кіраўнікі дзяржаў у першую чаргу абмяркоўвалі ваенна-палітычнае супрацоўніцтва. "Без пытанняў харчовай бяспекі ніводнага выступлення. Усе кіраўнікі дзяржаў гаварылі менавіта аб гэтым. Гэта сведчыць аб тым, што ў свеце вельмі сур'ёзная сітуацыя з прадуктамі харчавання. І ўсё гэта будзе нарастаць. Каму гэта выгадна, хто выгадаатрымальнікі, вам таксама тлумачыць не трэба, вы гэта цудоўна разумееце", - заўважыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі