Поўная версія

Лукашэнка павіншаваў Вольгу Клімаву з залатым медалём ЧС па веславанні на байдарках і каноэ

Прэзідэнт 26.08.2019 | 10:34
Вольга Клімава. Фота з архіва
Вольга Клімава. Фота з архіва

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Вольгу Клімаву з залатым медалём, заваяваным ва ўпартай барацьбе на самай доўгай дыстанцыі чэмпіянату свету ў Венгрыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты дастойна падтрымала пераможны настрой калег па камандзе і ўпісала сваё імя ў гісторыю слаўных дасягненняў беларускага спорту", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменцы моцнага здароўя і новых поспехаў.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія