Поўная версія

Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Співакова з 75-годдзем

Прэзідэнт 12.09.2019 | 09:01
Уладзімір Співакоў. Фота з архіва
Уладзімір Співакоў. Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Уладзіміра Співакова з 75-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы па праву з'яўляецеся адным з самых яркіх дзеячаў культуры сучаснасці. Дзякуючы вашаму прафесійнаму майстэрству людзі розных пакаленняў адкрываюць для сябе чароўныя ноты высокага акадэмічнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Уладзіміра Співакова ведаюць ва ўсім свеце як віртуознага музыканта, бліскучага дырыжора і выдатнага педагога, а ў Беларусі яго цэняць яшчэ і як маэстра Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае".

"Упэўнены, што свой унікальны творчы вопыт і невычэрпнае натхненне вы яшчэ доўгія гады будзеце шчодра дарыць маладым талентам і шматлікім паклоннікам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія