ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 7 жніўня 2020
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 ліпеня 2020, 09:01

Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 70-годдзем

Валерый Барашкаў. Фота з архіва
Валерый Барашкаў. Фота з архіва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 70-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Вам уласцівы ўсе якасці, якія павінны быць у сапраўднага педагога: творчы пачатак, дабрата і ўвага да вучняў, чуласць і жаданне дзяліцца сваімі ведамі і душэўнай цеплынёй", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт назваў уклад педагога ў развіццё і выхаванне падрастаючага пакалення неацэнным, а яго прафесійны шлях і шматгадовую плённую працу - яскравым прыкладам служэння беларускаму народу. За свае заслугі Валерый Барашкаў першым у гісторыі незалежнай Беларусі быў удастоены ганаровага звання народнага настаўніка.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў педагогу моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, натхнення і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі