.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 студзеня 2021, 13:18

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Вячаслава Дабрыніна з 75-годдзем

Вячаслаў Дабрынін. Фота  www.1tv.ru
Вячаслаў Дабрынін. Фота www.1tv.ru

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Вячаслава Дабрыніна з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вы стварылі мноства цудоўных твораў, якія сталі класікай музычнай эстрады. Шматгранны талент кампазітара і выканаўцы, невычэрпная творчая энергія атрымалі заслужанае народнае прызнанне і павагу калег не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі вас ведаюць і цэняць як чалавека, які захоплены любімай справай і нястомна імкнецца да пакарэння новых прафесійных вяршынь".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вячаславу Дабрыніну добрага здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі