Поўная версія

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса з днём нараджэння

Прэзідэнт 31.10.2019 | 12:41
Тадэвуш Кокштыс і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва
Тадэвуш Кокштыс і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне выклікаюць шчырую павагу і ўдзячнасць шматлікіх паклоннікаў. Яркі талент і высокі прафесіяналізм заўсёды знаходзяць водгук у сэрцах гледачоў і з'яўляюцца сапраўдным гонарам знакамітай коласаўскай сцэны, - гаворыцца ў віншаванні. - Асаблівай павагі заслугоўвае тое, што вы шчодра дзеліцеся з маладым пакаленнем сакрэтамі свайго майстэрства, набытымі ведамі і вопытам".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тадэвушу Кокштысу моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, шчасця і дабрабыту. "Няхай і ў далейшым ваша невычэрпная энергія дорыць радасныя хвіліны аматарам тэатральнага мастацтва, напаўняе скарбніцу айчыннай культуры", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія