ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 ліпеня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 чэрвеня 2021, 10:17

Лукашэнка павіншаваў калектыў 2-й дзіцячай бальніцы Мінска: кожны дзень вашай працы - гэта выратаваныя жыцці

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска з 70-годдзем з дня заснавання медыцынскай установы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Кожны год, кожны дзень зладжанай і скрупулёзнай працы вашага вялікага дружнага калектыву - гэта выратаваныя дзіцячыя жыцці, - гаворыцца ў віншаванні. - Вам удалося першымі ў нашай краіне ўкараніць прызнаныя ў свеце методыкі перасадкі нырак і вядзення рознай эндакрыннай паталогіі, падараваўшы тым самым шчаслівую будучыню дзясяткам тысяч маленькіх пацыентаў не толькі з Беларусі, але і многіх іншых краін".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы прафесіяналізму і пастаяннай даследчай працы ў сценах гарадской клінікі адкрыты тры рэспубліканскія цэнтры для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыямі іх кансіліумаў карыстаюцца айчынныя і замежныя ўрачы.

"Упэўнены, адказнасць і мэтанакіраванасць дадуць вам магчымасць дасягаць новых поспехаў у лячэнні нават самых складаных выпадкаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву бальніцы моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі