Поўная версія

Лукашэнка: падрыхтоўка да II Еўрапейскіх гульняў прынясе больш дывідэндаў, чым затрат

Прэзідэнт 10.08.2018 | 18:50

10 жніўня, Гомель /Вераніка Пуставіт - БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні прынясуць Беларусі больш дывідэндаў, чым затрат. Такое меркаванне выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні работнікаў ААТ "Гомсельмаш" у час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, падрыхтоўка і правядзенне II Еўрапейскіх гульняў не абыдуцца дорага для краіны, а, наадварот, прынясуць больш карысці і дывідэндаў. "І яны акупяцца адразу ж, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - У нас аб'екты ўжо гатовы для гэтых спаборніцтваў, мы будуем зусім няшмат. А ўсё астатняе - гасцініцы, дарогі, жыллё і іншае - іх усё роўна трэба было будаваць".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для іміджу краіны вельмі важна прымаць такі маштабны міжнародны спартыўны форум, як II Еўрапейскія гульні. "Яны нас падштурхнулі. Мы створым добрую спартыўную інфраструктуру, падцягнем гасцінічны фонд, хоць у нас гасцініц хапае. Улічваючы, што ў нас бязвізавы ўезд ужо на цэлы месяц, гэта вельмі станоўча паўплывае на турыстычную галіну", - сказаў Прэзідэнт.

"І потым, уражанні аб краіне. Паглядзіце, як расіяне ганарацца праведзеным чэмпіянатам свету па футболе, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта імідж нашай дзяржавы, гэта ўклад у здароўе нацыі і ў вялікі спорт".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што еўрапейскі алімпійскі рух толькі зараджаецца - Беларусь пасля Азербайджана будзе прымаць толькі другія такія гульні. "У гэтай алімпіяды вялікая будучыня. Я ўпэўнены", - сказаў ён.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў Мінску.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка абмеркаваў з Сянько мытныя даходы і размеркаванне ўвазных пошлін у ЕАЭС
13:42
Лукашэнка: падтрымліваючы Беларусь, Расія перш за ўсё падтрымлівае сябе
12:28
"Перспектыўны партнёр у Сібіры" - Лукашэнка назваў прыярытэты ў рабоце з Новасібірскай вобласцю
11:18
Задачы Парадку дня-2030 былі пастаўлены ў Беларусі на дзяржузроўні задоўга да яго прыняцця - Лукашэнка
11:08
Лукашэнка: развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ліхтэнштэйнам адпавядае інтарэсам абедзвюх краін
Учора 09:31
Дапрацоўка законапраекта і экспертныя меркаванні - падрабязнасці нарады ў Лукашэнкі па дзяржслужбе
22 Студзень, 16:23
Аляксандр Лукашэнка Новая рэдакцыя закона аб дзяржслужбе разгледжана на нарадзе ў Лукашэнкі
22 Студзень, 11:12
Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць кантакты з Тунісам
21 Студзень, 12:35
Гана можа стаць адной з апорных кропак супрацоўніцтва Беларусі з дзяржавамі Афрыкі - Лукашэнка
21 Студзень, 12:27
Поўная версія