Поўная версія

Лукашэнка паабяцаў поўнасцю перайсці на айчынныя касметычныя сродкі

Прэзідэнт 27.09.2019 | 12:22
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемства
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемства

27 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў поўнасцю перайсці на касметычныя сродкі айчыннай вытворчасці. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ЗАТ "Вітэкс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усю імпартную (прадукцыю. - Заўвага БЕЛТА) павыкідвайце і пастаўце, што мне патрэбна. Абяцаю, што ніколі (не буду карыстацца імпартнымі сродкамі. - Заўвага БЕЛТА). Нават калі нехта падорыць, я тады перадару. Сваё трэба выкарыстоўваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што замежная прадукцыя ў цэлым не лепшая за айчынную. "Усё яно прыкладна аднолькавае. Але гэта - з мясцовай сыравіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту падрабязна расказалі аб развіцці вытворчасці, прадэманстравалі шырокі спектр выпускаемай прадукцыі. Ён папрасіў перадаць кожнай з жанчын, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, які-небудзь з прадстаўленых узораў прадукцыі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сувеніры аплаціць з уласных сродкаў.

У час наведвання прадпрыемства Прэзідэнт у цэлым даручыў максімальна садзейнічаць продажам айчыннай касметычнай прадукцыі як за мяжу, так і не забываць аб патэнцыяльных нішах на ўнутраным рынку. Напрыклад, шырэй выкарыстоўваць яе ў гасцінічнай сферы, каб адпаведная прадукцыя была больш прадстаўлена ў рознічным продажы. "Ёсць праблемы. Вазьміце на кантроль і займіцеся гэтым. Каб у любым магазіне, дзе ён захоча, прадавалі. Сваё трэба прадаваць. У яго (ЗАТ "Вітэкс". - Заўвага БЕЛТА) менш праблем - экспарт вялікі. Але ў нас жа ёсць прадпрыемствы, якія на свой рынак не могуць прабіцца і паставіць. Гэта сур'ёзнае пытанне. Хацелася б, каб мы да яго больш не вярталіся", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Лукашэнка: кантакты Беларусі і Латвіі садзейнічаюць умацаванню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне
Учора 18:49
Лукашэнка: Беларусь імкнецца да пашырэння дыялогу з Аманам на прынцыпах даверу і ўзаемаразумення
Учора 11:41
Лукашэнка мае намер наведаць Латвію ў першым-другім квартале 2020 года
17 Лістапад, 16:53
Лукашэнка аб намеры балаціравацца: я за гэта крэсла не трымаюся, але сваю кандыдатуру прапаную
17 Лістапад, 16:46
Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе заставацца ў сваіх межах, ні перад кім не поўзаючы на каленях
17 Лістапад, 16:33
Лукашэнка на выбарчым участку больш за гадзіну адказваў на пытанні журналістаў
17 Лістапад, 16:20
Лукашэнка: у мяне на стале ляжаць спісы дэпутатаў, якіх выберуць? Гэта смех
17 Лістапад, 16:04
Лукашэнка аб выніках у сельскай гаспадарцы: год быў не ідэальны, але добры
17 Лістапад, 15:19
Лукашэнка аб прызнанні выбараў: я наконт гэтага перажываць не прывык
17 Лістапад, 15:02
Поўная версія