Поўная версія

Лукашэнка не дапускае думак аб магчымасці вайны паміж Беларуссю і Расіяй

Прэзідэнт 29.01.2015 | 14:01
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не дапускае думак аб магчымасці вайны паміж Беларуссю і Расіяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне не ўкладваецца ў галаве, як гэта рускім ваяваць з рускімі? Калі мяне пачынаюць насцярожваць такім чынам або гаварыць аб тым, што пасля Крыма Пуцін прыйдзе ў Беларусь, я наогул уявіць сабе, дапусціць гэтага не магу. Ну як рускі чалавек прыйдзе ў Беларусь ваяваць - родны, на сваю родную зямлю... Трэба супакоіцца, выкінуць усе гэтыя гадасці з галавы. У нас вельмі многа іншых праблем, якія трэба вырашаць", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што некаторыя людзі лічаць беларускую зямлю часткай расійскай тэрыторыі. "Беларусь - гэта суверэнная і незалежная дзяржава. Бываючы тут, ніхто нам не прад'яўляў прэтэнзій. Мы заўсёды былі гасціннымі да любога чалавека, але прымусім любога, хто заяўляе аб тым, што такой дзяржавы раней не было, паважаць наш суверэнітэт і незалежнасць. Мы свае землі нікому не аддадзім. Гэта мая задача. Якой бы цяжкай яна ні была, я вырашу яе. За маёй спінай стаяць сотні тысяч такіх людзей, узброеных", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія