Поўная версія

Лукашэнка наведаў аб'ект урадавай сувязі КДБ

Прэзідэнт 09.08.2019 | 15:20
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня наведаў адзін з аб'ектаў урадавай сувязі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне ўрадавай сувязі, перспектывах яе развіцця, а таксама прадэманстравалі ўзоры тэхнікі спецыяльнай сувязі, распрацаваныя айчыннымі прадпрыемствамі.

Як праінфармавалі Прэзідэнта, у выніку рэалізацыі дзяржаўных праграм ажыццёўлены пераход ад старога аналагавага да лічбавага абсталявання, забяспечана яго імпартазамяшчэнне шляхам распрацоўкі і ўводу ў эксплуатацыю айчынных узораў тэхнікі і апаратуры шыфравання. Задачы па мадэрнізацыі ўрадавай сувязі выконваюцца ў адпаведнасці з галоўнымі крытэрыямі: абароненасць, якасць і надзейнасць.

Кіраўніку дзяржавы таксама было даложана аб распрацоўцы сістэм рухомай урадавай радыёсувязі, прадэманстравана лінейка сродкаў сувязі і апаратуры шыфравання, у тым ліку абароненай мабільнай тэлефоннай сувязі.

У сістэме палявой урадавай сувязі прыменены сучасныя распрацоўкі і падыходы. Замест устарэлых вузлоў сувязі (чатыры машыны з экіпажам 11 чалавек) беларускія спецыялісты распрацавалі і прынялі ў эксплуатацыю сучасны рухомы вузел сувязі з дзвюх машын з экіпажам сем чалавек. Айчыннымі прадпрыемствамі на базе мікрааўтобуса (экіпаж тры чалавекі) распрацаваны вузел сувязі наступнага пакалення, які плануецца прыняць на ўзбраенне ў 2020 годзе.

На аб'екце Прэзідэнту таксама паказалі рухомы комплекс тэхнічнага кіравання контртэрарыстычнай аперацыяй, здольны ў тым ліку запускаць дроны, знаходзіць і нейтралізоўваць беспілотнікі. Цяпер ён праходзіць дзяржаўныя выпрабаванні.

Падводзячы вынікі наведвання аб'екта ўрадавай сувязі, Аляксандр Лукашэнка арыентаваў кіраўнікоў у гэтай сферы да далейшага паступальнага тэхналагічнага развіцця, паабяцаўшы падтрымку на дзяржаўным узроўні. "Гэта будучыня. Вядома, мы развіццё ўсяляк падтрымліваем. На гэта грошай шкадаваць не трэба, я цвёрда перакананы. Але пасля таго, як альтэрнатыўныя падраздзяленні мне даложаць, што вы сапраўды эфектыўныя, вычарпалі ўсякія рэзервы і вам патрэбна дапамога", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў важнасць вытворчасці якаснага і надзейнага прадукту. "Не можаце - не рабіце. Доўга вам яго трэба рабіць - рабіце спакойна. Але не бярыцеся за тое, што не можаце. Патрэбна будзе падтрымка - вы заўсёды яе атрымаеце, але не рабіце дрэннага прадукту, - сказаў ён. - Трэба рухацца, узмацняцца. Можа, калі-небудзь мы вырашым, што гэта падраздзяленне будзе выведзена з КДБ і будзе працаваць незалежна".

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб даручэнні, якое было дадзена начальніку Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэю Паўлючэнку ў час нядаўняга даклада. "Нам трэба сур'ёзна паглядзець па асобных напрамках кантролю - слыхавога, відэа і гэтак далей. Тут нам патрэбна дасканаласць, каб не было разбою: захацеў нейкі начальнік каго-небудзь праслухаць - праслухаў, потым прадаў інфармацыю або каму-небудзь расказаў. Гэтага быць не павінна. Я гэту задачу паставіў, і вы павінны яе вырашаць. Усё павінна быць цывілізавана і дастойна. Галоўнае - гэта чалавек. Вы павінны забяспечыць яго поўную бяспеку, свабоду сувязі. Ніхто не мае права ўлазіць у яго пытанні", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Уладзімір Майсеенка вызвалены з пасады намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта
Учора 17:18
Лукашэнка нагадаў аб задачы па павышэнні зарплат нізкааплатных катэгорый работнікаў
Учора 12:29
Комплекс беларуска-расійскіх адносін стаў галоўным пытаннем на сустрэчы Лукашэнкі з Румасам
Учора 12:25
Аляксандр Лукашэнка і Мамука Бахтадзэ Беларусь прадоўжыць настойліва развіваць адносіны з Грузіяй - Лукашэнка
Учора 10:57
Лукашэнка арыентуе рэгіёны на большую самастойнасць у нарыхтоўцы кармоў
21 Жнівень, 16:12
Лукашэнка ў Іўеўскім раёне азнаёміўся з работай прыватнага вытворцы сельгастэхнікі
21 Жнівень, 15:52
Аляксандр Лукашэнка "Другі раз на тыдні трапляю ў рай" - чым Лукашэнку здзівіла Іўе і яго жыхары
21 Жнівень, 15:35
Лукашэнка даручыў аказаць садзейнічанне прыватнаму бізнесу ў развіцці дрэваапрацоўкі
21 Жнівень, 13:47
"Засмечваем глебу і тэрыторыю" - Лукашэнка нагадаў аб даручэннях па змяншэнні выкарыстання пластыку
21 Жнівень, 13:29
Поўная версія