Поўная версія

Лукашэнка: наспела неабходнасць умацавання СНД як самадастатковага і эфектыўнага аб'яднання

Прэзідэнт 11.10.2019 | 10:21
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

11 кастрычніка, Ашхабад /Кар. БЕЛТА/. Наспела аб'ектыўная неабходнасць умацавання СНД як самадастатковага і эфектыўнага аб'яднання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт, у прыватнасці, адзначыў актуальнасць падрыхтаванай да саміту Дэкларацыі аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве. "Падзеі ў свеце паказваюць, што наспела аб'ектыўная неабходнасць умацавання нашай Садружнасці як самадастатковага і эфектыўнага аб'яднання. А эканоміка была і застаецца фундаментам нашага ўзаемадзеяння. І вельмі важна, што гэты дакумент яшчэ раз пацвердзіў імкненне да кансалідацыі эканамічных патэнцыялаў краін Садружнасці, да паглыблення вытворча-кааперацыйных і гандлёвых сувязей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў аб падтрымцы актывізацыі супрацоўніцтва па ключавых напрамках, у першую чаргу ў галіне транспарту, энергетыкі, прамысловай кааперацыі, узаемных інвестыцый і гандлю.

"Магутны рэзерв бачыцца ў пашырэнні ўнутранага рынку нашых краін, павышэнні яго ёмістасці. Перш за ўсё за кошт далейшай лібералізацыі гандлю як таварамі, так і паслугамі. Дадатковыя магчымасці можа даць вяртанне да поўнамаштабнай прамысловай кааперацыі, да стварэння новых сумесных канкурэнтаздольных вытворчасцей", - лічыць беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што бакі фактычна выйшлі на завяршальную стадыю падрыхтоўкі Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года. Прэзідэнт прапанаваў дапоўніць яе канкрэтнымі прарыўнымі праектамі, якія могуць стаць агульнымі перспектыўнымі кропкамі эканамічнага росту. "Прапаную даручыць Выканкаму сумесна з урадамі яшчэ раз папрацаваць над гэтай тэмай і ўнесці адпаведныя прапановы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, важнейшай задачай эканамічнага парадку дня застаецца фарміраванне паўнацэннай зоны свабоднага гандлю. "Мы зацікаўлены ў хуткім завяршэнні работы над праектам Пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. Выкарыстанне патэнцыялу гэтага сектара адпавядае інтарэсам усіх дзяржаў Садружнасці. Але трэба прызнаць, што працэс падрыхтоўкі пагаднення на экспертным узроўні неапраўдана зацягнуўся. Думаю, мэтазгодна ўстанавіць строгія часавыя рамкі для канчатковай дапрацоўкі дакумента", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Давайце, паважаныя калегі, не будзем адзін аднаго падманваць, хітрыць, мудраваць. Чым далей мы зацягваем гэты працэс нашага эканамічнага яднання, тым больш з'яўляецца магчымасцей, падстаў і прычын глядзець нам усім (дзяржавам) у іншы бок, недзе шукаць шчасця, як я гаварыў на пасяджэнні ЕАЭС. Толькі незразумела, навошта", - прадоўжыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён адзначыў, што краіны, якія ўваходзяць у СНД, фарміруюць велізарнейшы рынак. "Давайце бліжэй працаваць адзін з адным. Давайце будзем выбудоўваць нашы эканамічныя адносіны больш цесна, ствараць інтарэс для кожнай дзяржавы", - заклікаў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што чалавека або дзяржаву трэба дабром падцягваць бліжэй да сябе або ў якую-небудзь арганізацыю. "Спрабаваць сёння нахіліць, паставіць на калені, неяк прынізіць дзяржаву... Не той час. Паглядзіце, што адбываецца ў свеце. Кожны з кожным пачынае ваяваць. Нам трэба аб'яднацца цясней, каб выступаць адзіным фронтам. Гэта вельмі важна сёння, напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Тады ніхто не дзяліўся. Усе ваявалі ў адным страі, бачылі адзіную мэту", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка на саміце СНД заклікаў падтрымаць дзеючую ўладу ва УкраінеЛукашэнка на саміце СНД заклікаў падтрымаць дзеючую ўладу ва Украіне
"Нядаўна ўкраінская тэма гучала. Хачу выказаць сваю пазіцыю, паколькі як Прэзідэнт Расіі, так і я вельмі паглыблены ў гэту праблему. Таму што гэта ў нас адбываецца. Гаворачы пра новую ўладу ва Украіне, хацеў бы і вас заклікаць падтрымаць гэту ўладу", - сказаў беларускі лідар.
Лукашэнка заклікаў сумесна вырашаць замарожаныя канфлікты на постсавецкай прасторыЛукашэнка заклікаў сумесна вырашаць замарожаныя канфлікты на постсавецкай прасторы
"Не трэба ствараць сітуацыю, калі на дапамогу трэба клікаць людзей з-за акіяна: дапамажыце нам вырашыць гэтыя праблемы! Давайце іх вырашаць самі і не ствараць новыя!" - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адзіная і непадзельнаяЛукашэнка: Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адзіная і непадзельная
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўмовах сучасных рэалій у свеце, узнікнення новых ваенных канфліктаў краінам Садружнасці, наадварот, трэба цясней аб'яднацца, каб выступаць адзіным фронтам.
Лукашэнка: прыняцце дэкларацыі аб неразмяшчэнні РСМД стала б важным крокам у зніжэнні напружанасціЛукашэнка: прыняцце дэкларацыі аб неразмяшчэнні РСМД стала б важным крокам у зніжэнні напружанасці
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь як паўнапраўная ўдзельніца дагавора не выходзіла з яго і ў далейшым не мае намеру гэтага рабіць, калі не будзе пагроз бяспецы краіны.
Лукашэнка назваў незразумелымі маючыя адбыцца маштабныя вучэнні НАТА каля граніц БеларусіЛукашэнка назваў незразумелымі маючыя адбыцца маштабныя вучэнні НАТА каля граніц Беларусі
"Напэўна, нам з Прэзідэнтам Расіі трэба будзе падумаць аб тым, як засцерагчы сябе ад небяспекі ў гэты перыяд. Таму што там будзе ўдзельнікаў амаль 30 тыс. Гэта нямала", - сказаў беларускі лідар.

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія