Поўная версія

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Арменію

Прэзідэнт 30.09.2019 | 13:47
Фота з архіва
Фота з архіва

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Арменію. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як раней паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, у Ерэване Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Лідары краін - удзельніц ЕАЭС разгледзяць пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, фінансавай палітыкі, энергетыкі, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці і развіццё супрацоўніцтва з трэцімі краінамі. Усяго на пасяджэнні плануецца абмеркаваць каля паўтара дзясятка пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на саміце абазначыць пазіцыю Беларусі па актуальных пытаннях узаемадзеяння дзяржаў у ЕАЭС і далейшым развіцці гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія