Поўная версія

Лукашэнка нагадаў аб навуковым складніку вучобы ў магістратуры

Прэзідэнт 18.10.2019 | 14:21
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

18 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са слухачамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі Акадэміі кіравання нагадаў аб навуковым складніку вучобы ў магістратуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першае пытанне кіраўніку дзяржавы задала магістрант Акадэміі кіравання, якая працуе ў арганізацыі, што займаецца мытнай дзейнасцю. Яе пытанне дытычылася тэмы амаладжэння складу кіруючых кадраў, аднак Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на іншым. Ён пацікавіўся, што азначае яе вучоба ў магістратуры. Дзяўчына адказала, што ў яе разуменні магістратура - гэта ўжо закончаная вышэйшая адукацыя ў параўнанні з бакалаўрыятам.

Аляксандр Лукашэнка папракнуў адказных за адукацыю чыноўнікаў, падкрэсліўшы, што сэнс пры вылучэнні магістратуры закладваўся зусім іншы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што раней, калі абмяркоўваліся адпаведныя пераўтварэнні, было прынята рашэнне, што чалавек, які скончыў ВНУ, няхай толькі на стадыі бакалаўрыята, з'яўляецца спецыялістам, мае вышэйшую адукацыю. "Што будзем рабіць з магістратурай? Калі ласка - хто хоча займацца навукай і рухацца далей, быць на галаву вышэй за вузаўскага спецыяліста, няхай ідзе ў магістратуру, а далей у аспірантуру. І мы дамовіліся, што магістратура - гэта для тых, хто будзе займацца навукай", - нагадаў беларускі лідар.

"Таму я хацеў пачуць адказ, што ты, скончыўшы магістратуру, станеш аспірантам, напішаш кандыдацкую дысертацыю (можа, паралельна працуючы ў мытных органах). І атрымаўшы гэты вопыт і веды, узнімеш мытню на такую вышыню, што мне думаць не трэба, як там змагацца з карупцыяй або яшчэ нешта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, адказвачы на пытанне магістранткі.

"І гэта было даручана ўсім (такі падыход да навучання ў магістратуры. - Заўвага БЕЛТА)!" - звярнуў увагу беларускі лідар.

Гаворачы пра маладыя кадры, Прэзідэнт адзначыў іх меншы вопыт, але наяўнасць амбіцыйнасці, свежых, больш сучасных ведаў. У гэтым плане і выкладчыкам трэба паспяваць за студэнтамі, пастаянна быць на галаву вышэй. "Вы накіраваны ў будучыню. Вы хочаце нешта перавярнуць, ствараць, нешта зрабіць", - сказаў ён.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія