Поўная версія

Лукашэнка: Магілёўская вобласць гатова паспяхова вырашыць усе задачы аграпрамысловай галіны

Прэзідэнт 15.11.2019 | 09:07
Фота з архіва
Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019" у Магілёве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Спрадвеку на зямлі працавалі і перадавалі свае традыцыі нашчадкам самыя адказныя, добрасумленныя, мудрыя людзі. Дзякую ўсім, хто вырасціў і сабраў да апошняга зернетка наш хлеб - самае каштоўнае "беларускае золата", хто забяспечвае рэспубліку агароднінай, мясам і малаком", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сельскагаспадарчая прадукцыя ўсходняга рэгіёна краіны пастаўляецца ў дзясяткі краін свету і патэнцыял гэтай зямлі ацанілі буйныя айчынныя і міжнародныя вытворцы.

"Упэўнены, Магілёўшчына гатова паспяхова вырашыць усе пастаўленыя перад ёй задачы аграпрамысловай галіны. Паколькі галоўным рэсурсам рэгіёна з'яўляюцца яго жыхары, чые працавітасць і сіла духу заўсёды накіраваны на карысць роднай Беларусі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў працаўнікам вёскі і іх сем'ям моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту і нязменнай удачы ва ўсіх пачынаннях.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія