Поўная версія

Лукашэнка лічыць, што не стаў бы Прэзідэнтам без вопыту работы ў парламенце

Прэзідэнт 18.10.2019 | 15:10
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

18 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што не стаў бы Прэзідэнтам без вопыту работы ў парламенце. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў меркаванне, што ў парламенце павінны быць прадстаўлены людзі з розных сфер і розных узростаў, уключаючы моладзь.

"Усюды гаворым: моладзь - наша будучыня, за моладдзю ўсё. І раптам там пяць чалавек камсамольцаў (членаў БРСМ. - Заўвага БЕЛТА) вылучылі... Гэта (гавораць. - Заўвага БЕЛТА) нявопытныя, яны нічога не ведаюць, - адзначыў беларускі лідар. - Але яны ведаюць тое, чаго мы не ведаем, тое, што ведае моладзь. І гэта будзе нейкі фільтр. Там павінны прафесійна розныя быць людзі і па ўзростах".

"Парламент - гэта вельмі сур'ёзная школа будучых упраўленцаў. Калі б я не прайшоў у парламент, я ніколі не быў бы Прэзідэнтам. Я там навучыўся больш, чым дзе-небудзь у жыцці", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што парламент па сваёй сутнасці - гэта форум і сутыкненне ідэй. "Яно так і ёсць. Проста ў нас няма гвалту ў парламенце. Я праз гэта прайшоў у сваім парламенце, і мы бачым на прыкладзе іншых краін. Што ад гэтага добрага? Чаму не патрэбны гэты гвалт - таму што гэта неадкладна на працягу года пераносіцца на грамадства, і тады мардабой пачынаецца на плошчах. Я гэта таксама перажыў. Нам гэта карысці не прынесла", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт не выключыў, што ў будучым у парламенцкім жыцці палітычныя партыі будуць адыгрываць больш значную ролю. "Мы да гэтага яшчэ прыйдзем, але прыйдзем прыгожа. Партыі гэтыя павінны сфарміравацца. Новыя людзі, новыя ідэі. На іх падставе сфарміруюцца і партыі. Такі мой пункт гледжання, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але прымаю іншыя варыянты, вывучаю іх. І калі так здарыцца, што мне давядзецца займацца гэтым партыйным будаўніцтвам (хутчэй за ўсё, мы да гэтага падыходзім), я гэта рабіць буду. Гэта нармальны працэс, калі людзі бачаць розныя партыі, розных людзей, а не толькі адну асобу або некалькі чалавек. Прыйдзем мы да гэтага. Гэта важнае пытанне".-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Лукашэнка: кантакты Беларусі і Латвіі садзейнічаюць умацаванню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне
Учора 18:49
Лукашэнка: Беларусь імкнецца да пашырэння дыялогу з Аманам на прынцыпах даверу і ўзаемаразумення
Учора 11:41
Лукашэнка мае намер наведаць Латвію ў першым-другім квартале 2020 года
17 Лістапад, 16:53
Лукашэнка аб намеры балаціравацца: я за гэта крэсла не трымаюся, але сваю кандыдатуру прапаную
17 Лістапад, 16:46
Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе заставацца ў сваіх межах, ні перад кім не поўзаючы на каленях
17 Лістапад, 16:33
Лукашэнка на выбарчым участку больш за гадзіну адказваў на пытанні журналістаў
17 Лістапад, 16:20
Лукашэнка: у мяне на стале ляжаць спісы дэпутатаў, якіх выберуць? Гэта смех
17 Лістапад, 16:04
Лукашэнка аб выніках у сельскай гаспадарцы: год быў не ідэальны, але добры
17 Лістапад, 15:19
Лукашэнка аб прызнанні выбараў: я наконт гэтага перажываць не прывык
17 Лістапад, 15:02
Поўная версія