ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 лістапада 2021, 18:54

Лукашэнка: Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю таксама заявіў, што мае намер наведаць Крым і наконт гэтага ёсць дамоўленасць з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пачаць такую паездку ён хацеў бы з наведвання Севастопаля. Пры гэтым дакладныя тэрміны, калі магла б адбыцца такая паездка, пакуль не вызначаны. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго прыезд у Крым фактычна будзе азначаць прызнанне паўвострава часткай Расіі, аднак такога пытання паміж ім і Уладзімірам Пуціным у прынцыпе не існуе.

"Крым дэ-факта - гэта расійскі Крым. Пасля рэферэндуму і дэ-юрэ Крым стаў расійскім", - заявіў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мае поўнае права на наведванне Крыма, "пад чыім бы ён там пратэктаратам, кіраўніцтвам і чый бы ні быў Крым". "Гэта і мой Крым", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ўпершыню на моры ў свой час пабываў менавіта ў Крыме, калі ў яго быў яшчэ толькі адзін старэйшы сын.

Прэзідэнт прадоўжыў: "Мне Прэзідэнт (Уладзімір Пуцін. - Заўвага БЕЛТА) прапанаваў: давай калі-небудзь адскочым..." - "Махнём", - падхапіў думку Дзмітрый Кісялёў.

"Так было і сказана. Калі мы на катары з ім, на шхуне "боўталіся" ў Чорным моры. Якраз аб гэтым размова зайшла. Я гавару: ну паказаў бы Крым. Гаворыць, няма пытанняў. Толькі, гавару, давай на самалёце, а не на гэтай лодцы", - расказаў Прэзідэнт.

"Пуцін мне шмат расказваў аб цяперашняй базе ВПС у Севастопалі. Ваенна-касмічных сіл. Вельмі шмат, - адзначыў беларускі лідар. - Я гавару: калі запросіш, тады і паляцім. І я яму прапанаваў тады другую ўмову - у Севастопалі прызямліцца".

"Калі Прэзідэнт ужо туды прыехаў з Прэзідэнтам Расіі, слухайце, якія яшчэ могуць быць прызнанні? Ні для мяне, ні для Пуціна гэта не сакрэт. І, больш таго, гэта проста нейкае пытанне, якога не існуе. Паміж мною і Пуціным такога пытання няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі