Поўная версія

Лукашэнка: кантакты Беларусі і Латвіі садзейнічаюць умацаванню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне

Прэзідэнт 18.11.2019 | 18:49
Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвіі Эгілса Левітса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 101-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Паміж нашымі краінамі, цесна звязанымі агульнай гісторыяй, блізкімі традыцыямі і культурай, устанавіліся добрасуседскія адносіны. Актыўныя кантакты ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах садзейнічаюць павышэнню даверу і ўзаемаразумення, умацаванню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на далейшае развіццё плённага супрацоўніцтва на карысць народаў абедзвюх краін і пажадаў Эгілсу Левітсу моцнага здароўя і поспехаў, а жыхарам Латвіі - міру і дабрабыту.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія