ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 7 жніўня 2020
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 ліпеня 2020, 11:06

Лукашэнка: я добра ўспрымаю розныя пункты гледжання

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі буйнейшых СМІ заявіў, што добра ставіцца да наяўнасці альтэрнатыўных пунктаў гледжання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Большасць з 250 чалавек у зале - людзі дзяржаўныя, хоць у вас своеасаблівае мысленне. Гэта дакладна. Тое, што ў вас на той ці іншы факт можа быць рознае меркаванне - гэта таксама нармальна, я гэта добра ўспрымаю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, на ўзроўні Прэзідэнта выпрацавана дакладнае патрабаванне, што пры падрыхтоўцы любога мерапрыемства абавязкова ўлічваюцца розныя пункты гледжання. "Абавязкова альтэрнатыва, абавязкова канкурэнцыя, сутыкненне меркаванняў, мазгавая атака - усё гэта правільна", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў асобных масмедыя апошнім часам сталі з'яўляцца розныя канспіралагічныя тэорыі наконт таго, чаму кіраўнік дзяржавы праводзіць сустрэчы з актывамі. "Нібыта нешта надзвычайнае адбываецца і таму Прэзідэнту даводзіцца рэагаваць як пажарнаму, - сказаў ён. - Дык вось: няма ніякай надзвычайшчыны".

Прэзідэнт адзначыў, што сустракаецца з прадстаўнікамі СМІ, каб растлумачыць асобныя аспекты ўнутранай і знешняй палітыкі, пракаменціраваць падзеі, якія адбываюцца, адказаць на актуальныя пытанні, што хвалююць журналістаў і іх аўдыторыю. "Мы павінны адкрыта з вамі пагаварыць па тых пытаннях, перш за ўсё, якія хвалююць вас", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што для рынку масмедыя важным фактарам з'яўляецца наяўнасць дзяржаўных СМІ, і ў Беларусі, як запэўніў Прэзідэнт, іх колькасць скарачацца не будзе. Работа Міністэрства інфармацыі на чале з нядаўна назначаным міністрам будзе нацэлена на падтрымку такіх СМІ.

Прэзідэнт падкрэсліў: наяўнасць свабоды слова не прадугледжвае ўсёдазволенасці, хоць некаторыя яе так разумеюць, асабліва што датычыцца выказванняў у сетцы Інтэрнэт. Некаторыя медыйныя персоны за свае публікацыі ў сацсетках атрымалі негатыўную рэакцыю, аж да асабістай знявагі. "Вы, асабліва прагрэсіўна настроеныя людзі, адчулі, што такое свабода слова: сказаў не тое, абзавуць яшчэ мацней... - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Кожны з вас атрымаў порцыю (негатыву. - Заўвага БЕЛТА), той, хто нават не за Лукашэнку слова сказаў, а за дзяржаву".

"Свабода слова ў любой дзяржаве абмежавана законам. Таму тут мы навядзём парадак", - запэўніў Прэзідэнт.

Сустрэча Прэзідэнта з прадстаўнікамі СМІ прадаўжалася практычна шэсць гадзін. Кіраўнік дзяржавы падрабязна расказаў аб сучасным этапе развіцця краіны, узнікаючых выкліках, міжнародным супрацоўніцтве і сітуацыі ў свеце. Закраналася і тэма проціэпідэмічных мерапрыемстваў.

Работнікі медыя і запрошаныя эксперты таксама мелі магчымасць задаць Аляксандру Лукашэнку пытанні, на якія ён падрабязна адказаў. Яны датычыліся як непасрэдна работы СМІ ў розных сегментах, так і больш шырокіх тэм, як, напрыклад, маладзёжная палітыка, інтэграцыйныя працэсы, пытанні захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі