Поўная версія

Лукашэнка: індустрыяльны парк "Вялікі камень" павінен стаць узорна-паказальным комплексам

Прэзідэнт 30.09.2016 | 12:44

30 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" павінен стаць узорна-паказальным комплексам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час выступлення ў Пекінскім універсітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт назваў парк "Вялікі камень" узорам інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Хоць, напэўна, правільней было б гаварыць, што гэта ў шырокім сэнсе міжнародны праект, паколькі кампаніі розных краін імкнуцца туды, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Парк удачна размешчаны і стаў рэгіянальным лагістычным цэнтрам. Ён знаходзіцца ў экалагічна чыстай зоне, і мы разлічваем на прымяненне зялёных тэхналогій. Парк павінен стаць жамчужынай Шаўковага шляху. Упэўнены, гэты праект прадэманструе Еўропе і ўсяму свету ўзрастаючы тэхналагічны ўзровень Кітая".

"Праводзячы перагаворы з прэм'ерам Дзяржсавета Кітая і з Сі Цзіньпінам, мы дамовіліся, што індустрыяльны парк "Вялікі камень" у Беларусі павінен стаць узорам яшчэ і для таго, каб прадэманстраваць усяму свету, і перш за ўсё высокатэхналагічнай Еўропе, што такое Кітай сёння, - сказаў беларускі лідар. - Нам трэба пабудаваць узорна-паказальны тэхналагічны комплекс, каб іншыя краіны Еўропы, убачыўшы гэта, пажадалі супрацоўнічаць з Кітаем. І чаго б нам ні каштавала, гэты праект будзе рэалізаваны".

Прэзідэнт адзначыў, што вакол імкненняў Кітая ходзіць мноства небыліц, паколькі многія не хочуць узмацнення і пашырэння зон эканамічнага ўплыву Кітая. "У свеце ідзе жорсткая канкурэнцыя, і перш за ўсё ў эканоміцы. Кітай правільна выбраў тактыку, вызначыўшы напрамак Шаўковага шляху. І ў гэтым плане тыя дзяржавы, праз якія будзе праходзіць гэта дарога, становяцца сябрамі Кітая", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Беларусь набудзе будынак у Тбілісі для размяшчэння свайго пасольства
Учора 18:25
Стыпендыі спецфонду Прэзідэнта назначаны 187 студэнтам і курсантам
Учора 17:36
Лукашэнка прадоўжыў тэрмін службы шасці генерал-маёрам
Учора 17:28
У час сустрэчы Лукашэнка не выключае яшчэ некалькі раўндаў перагавораў з Расіяй па балючых пытаннях
Учора 15:31
Лукашэнка: я прыхільнік страхавой медыцыны, але для гэтага даходы людзей павінны быць вышэйшыя
Учора 14:47
"За такімі медыкамі будучыня" - Лукашэнка выступіў за павышэнне прэстыжу ўрача агульнай практыкі
Учора 14:32
Фота з архіва Прэзідэнт Беларусі лічыць дачасным уводзіць практыку ліцэнзавання або абавязковай акрэдытацыі ўрачоў
Учора 14:27
Лукашэнка пракаменціраваў адток медыкаў і растлумачыў, чаму СМІ мусіруюць гэта пытанне
Учора 14:14
Лукашэнка адказаў на пытанне пра дэфіцыт медыкаў у Беларусі і расказаў, як рыхтаваць спецыялістаў
Учора 14:05
Поўная версія