Поўная версія

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі бягучыя моманты двухбаковых адносін

Прэзідэнт 22.04.2019 | 17:56

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 22 красавіка па ініцыятыве расійскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя моманты двухбаковых адносін, перспектывы развіцця супрацоўніцтва. Таксама разгледжаны пытанні міжнароднага парадку дня.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія