Поўная версія

Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю

Прэзідэнт 18.10.2019 | 15:49

18 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ганарыцца беларускай моладдзю. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, маладыя людзі ўмеюць разлічваць на сябе, імкнуцца атрымаць добрую адукацыю і работу. "Я ганаруся беларускай моладдзю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ёсць і адмоўныя прыклады, але такіх меншасць. Прэзідэнт катэгарычна супраць такіх шкодных звычак, як п'янства, курэнне і тым больш наркаманія.

"Мне вельмі падабаецца, што асабліва апошнім часам усе настроены на тое, каб адукацыю атрымаць, каб у жыцці нейкае месца заняць. Калі сям'я - то забяспечваць яе, атрымліваць дастойную работу, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Сярод моладзі менш за ўсё ныцікаў, што, маўляў, зарплата не тая, нешта не так... Яны больш разлічваюць самі на сябе".

Аляксандр Лукашэнка хацеў бы, каб і ў далейшым моладзь умела разлічваць на сябе. "Хачу бачыць такую моладзь: сумленную, шчырую, прагрэсіўную, якая не спяшалася б выязджаць, а больш актыўна праяўляла б сябе ў краіне", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія