Поўная версія

Лукашэнка: фестываль "Залаты шлягер" паслужыць умацаванню дружбы і культурнага дыялогу паміж народамі

Прэзідэнт 01.11.2019 | 10:28
Фота Pixabay
Фота Pixabay

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер - 2019". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Творчая біяграфія фестывалю - гэта сотні запамінальных прэм'ер, мноства сустрэч з прызнанымі майстрамі сцэны, шырокая панарама ўнікальных і цікавых праектаў. Традыцыйна ён зараджаны велізарнай маральнай сілай, якая робіць жыццё людзей больш цікавым, духоўна багацейшым", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, пастаянна пашыраючы геаграфічныя межы, музычны форум прадастаўляе сваім гасцям і адданым паклоннікам магчымасць пачуць лепшыя творы ў выкананні зорак савецкай, расійскай, беларускай і замежнай эстрады.

"Упэўнены, што гэта свята прафесійнага мастацтва падорыць нам мноства яркіх уражанняў, прымножыць свае лепшыя традыцыі, паслужыць умацаванню дружбы і культурнага дыялогу паміж народамі", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён пажадаў фестывалю новых творчых поспехаў, а ўсім яго ўдзельнікам - здароўя і дабра.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія