Поўная версія

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы па развіцці ў Беларусі сферы паслуг

Прэзідэнт 18.10.2019 | 15:01

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным прапрацаваць магчымасці для развіцця ў краіне сферы паслуг. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна са слухачак акадэміі, супрацоўніца Міністэрства эканомікі Настасся Бічун пацікавілася ў Прэзідэнта, ці плануюць развіваць у Беларусі сферу паслуг. "Мне як эканамісту, які працуе са сферай паслуг, крыху за яе крыўдна: яе неяк забываюць, яна ўвесь час у цені, хоць, калі паглядзець статыстыку, больш за 50 працэнтаў дабаўленай вартасці ў нашым ВУП - гэта сфера паслуг. Агульнасусветны паказчык - дзве трэці", - заўважыла яна.

Прэзідэнт адказаў, што сфера паслуг, сапраўды, вельмі прыбытковы напрамак для беларускай эканомікі. "У нас заўсёды дадатнае сальда па сферы паслуг. Гэта дастаткова развітая сфера, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Нам трэба, можа, як айцішнікаў, падтрымаць асобныя яе напрамкі, каб атрымаць той жа эфект. Сфера паслуг - гэта наогул у свеце арыенцір. Гэта тое, што можа прынесці каласальны эфект пры меншых затратах".

Настасся Бічун адзначыла, што не абавязкова нават аслабляць падатковы складнік. Для тых жа юрыдычных, бухгалтарскіх, аўдытарскіх і іншых дзелавых паслуг дастаткова, на яе думку, устараніць залішняе рэгуляванне, якое перашкаджае развіццю канкурэнцыі, а значыць і рынку.

"Мінэканомікі для таго і існуе, каб унесці прапановы. Асабліва такія простыя. Недзе зарэгуляванасць - на працягу тыдня разрэгулюем. Такую задачу сапраўды трэба ўраду паставіць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота   RTVS  Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Славакіі ў сувязі з ахвярамі аўтамабільнай аварыі каля Нітры
Учора 18:14
Дзяржава будзе кампенсаваць экспарцёрам да 50 працэнтаў расходаў на замежныя выстаўкі і сертыфікацыю
Учора 17:40
"Беларусы не нахлебнікі" - Лукашэнка абмеркаваў з Засем і Лапо супрацоўніцтва з Расіяй на агульнай граніцы
Учора 12:34
Аляксандр Лукашэнка Ад геапалітыкі да асабістых гарантый бізнесу - Лукашэнка на бізнес-форуме ў Вене выступіў з яркай прамовай
13 Лістапад, 11:18
Лукашэнка расказаў аўстрыйскаму бізнесу пра галоўныя прынцыпы ў супрацоўніцтве з Беларуссю
13 Лістапад, 09:37
Лукашэнка ў Вене сустрэўся з Курцам
13 Лістапад, 09:06
Аляксандр Лукашэнка і Вольфганг Саботка Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі
12 Лістапад, 18:33
Лукашэнка адказаў на пытанне аб магчымасці адмены ў Беларусі смяротнага пакарання
12 Лістапад, 17:01
Лукашэнка пра Беларусь: мы абсалютна адкрытая краіна
12 Лістапад, 15:38
Поўная версія